Архіў навін
Семінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў
Семінар па падрыхтоўцы новых лідэраў навучальных гурткоў для дарослых мае адбыцца 15–16 сакавіка ў Брэсце.
Апошні тэрмін фармаваньня групы – 1 сакавіка.
Усіх ахвотных да ўдзелу просім звяртацца на эл. адрас: prysak2000@mail.ru альбо па тэлефоне 029 288 28 22 (Ігар).
Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны.
Фрагмент рэкамендацый Парламента і Савета Еўропы, датычны асноўных кампетэнцый для навучання на працягу ўсяго жыцця, па-беларуску і па-англійску.
Ключавыя кампетэнцыі для навучання на працягу ўсяго жыцця
На фоне паўсюдных, але звычайна ня вельмі ясных сцверджанняў аб ролі ідэалогіі ў выхаванні «правільнага чалавека» ўзнікае пытанне, «А як гэтыя арыентыры стасуюцца з рэальным становішчам і сучаснымі патрэбамі чалавека?». Для параўнання прапануем вам фрагмент рэкамендацый Парламента і Савета Еўропы, датычны асноўных кампетэнцый для навучання на працягу ўсяго жыцця, па-беларуску і па-англійску.
Міжнародная студэнцкая канферэнцыя ў Вінніцы
17 – 19 красавіка 2008 г. ў г. Вінніца (Украіна) адбудзецца VII міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Мір моладзі – моладзь свету».
Мэты канферэнцыі: асвятліць досвед і праблемы маладзёвага руху розных
рэгіёнаў свету, абмеркаваць праблемы падрыхтоўкі будучых спецыялістаў,
абмеркаваць накірункі эканамічнага, прававога, культурнага і сацыяльнага
супрацоўніцтва моладзі.
Тэматычны накірунак канферэнцыі 2008 г.: кіраванне бяспекай інфармацыйных
рэсурсаў. Праца канферэнцыі будзе праводзіцца па 4-ох секцыях. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 сакавіка 2008 г.
Падрабязная аб'ява – на svetlahorsk.belarda.org
Інфармацыйны дзень ў Мінску
Беларускае моладзевае грамадзкае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае прыняць удзел у інфармацыйным дні «Дзяржаўныя сацыяльныя льготы, правы і гарантыі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі". Мерапрыемства адбудзецца 15 сакавіка 2008 году па адрасе: вул. Гікалы, 22, Менск. Пачатак у 10:00.
Запрашаецца моладзь з абмежаванымі магчымасцямі і іх сваякі з Мінску й Мінскай вобласці, а таксама зацікаўленыя арганізацыі.
Каб прыняць удзел у семінары, неабходна да 10 сакавіка 2008 году даслаць анкету-заяўку, якую вы знойдзеце тут, па адрасе зав. Калініна, 16–348, Мінск, 220012, альбо па факсе: 8–017-280–77–27; альбо па эл. пошце different@nsys.by.
Дадатковая інфармацыя па тэл. (8–017) 2873817, (8–029) 5556838. Звяртайцеся да Галіны Крот, Паліны Галавусавай.
Паводле рассылкі belngo.info
Усходнееўрапейская канферэнцыя «Свабода і ўлада: імперыя, дзяржава і нацыя на Усходзе ад 18 да 21-га стагоддзя»
Канферэнцыя адбудзецца ў Варшаве 15–18 ліпеня 2008 году. Мова: англійская.
Галоўнай тэмай канферэнцыі будзе пытанне свабоды і ўлады ва Усходне-Цэнтральнай, Паўднёва-Усходней і Усходней Эўропе, Расіі, Сярэдней Азіі і Каўказе з 18-га стагоддзя. А таксама актуальныя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, нацыянальныя і культурныя праблемы, якія тычацца галоўнай тэматыцы. Спецыальная ўвага будзе нададзеная праблемам камуністычнага і посткамуністычнага свету.
Апошні тэрмін рэгістрацыі: 15 сакавіка 2008 году.
Кантактная інфармацыя: Jan Malicki – Conference Director, The Centre for East European Studies, The Conference Department, Obo.na 7/55, PL 00–927 Warszawa
E-mail: conf.studium@uw.edu.pl
Падрабязнасці глядзіце на сайтах: http://www.studium.uw.edu.pl/weec/,
http://www.afpwebfolio.org/
Паводле рассылкі belngo.info
Чарговы выпуск «Кутка настаўніка»
У новым выпуску бюлетэня ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» закранаюцца тэмы прафесійнай арыентацыі школьнікаў, выпрацоўцы здольнасцяў ставіць жыццёвыя мэты, а таксама прапануецца трэнінгавы метад «Штодзённік».
Спампаваць бюлетэнь (pdf, 556 КБ)
21 лютага ў Мінску быў презентаваны першы вялікі «Беларуска-украінскі слоўнік».
«Выдадзены ў Кіеве перакладны з беларускае мовы слоўнік – пакуль што адзіны прыклад прафесійнага зацікаўлення беларускаю мовай у іншай краіне», – зазначае знаны перакладчык Лявон Баршчэўскі.
Пераклады зь беларускае ў іншых краінах ідуць праз рускія слоўнікі. І гэта галоўная прычына, чаму ён узяўся за стварэньне дваццацівасьмімоўнага перакладнога слоўніка з беларускай.
“Гэта вялікая-вялікая праблема і адна з прычын, чаму я рабіў слоўнік на дваццаць восем моваў. Трэба хоць натхніць іншых гэта ўсё рабіць калі-небудзь. Там у мяне няшмат слоў, самыя важныя словы, але гэта можна пашыраць, можна разбіваць на асобныя мовы і працягваць справу. Такая ідэя і была штуршком да маёй працы”.
Слоўнік разлічаны на зацікаўленага беларускамоўнымі тэкстамі замежнага чытача. Таму пачынаецца ён, натуральна, беларускай. Наступная мова ў ім – даніна акадэмічнай традыцыі – лацінская. ідуць амаль усе еўрапейскія мовы, якія прадстаўленыя ў алфавітным парадку.
“Гэта базавы запас чалавеку, які за мяжой захоча вывучаць беларускую мову, – тлумачыць укладальнік. – Ён атрымае магчымасць знайсці там самыя важныя словы беларускай мовы”.
Унікальны слоўнік Лявона Баршчэўскага выйшаў з друку напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў прыватным выдавецтве.
Паводле Радыё Свабода
Новыя перакладныя слоўнікі

«Рыцары Вялікага Княства» у Мінску
У Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі 19 лютага адкрылася выстава «Рыцары Вялікага Княства». Гэта сумесны праект музея, ваенна‑гістарычнага клуба «Княжы Гуф» і Рэспубліканскага маладзёжнага гістарычнага аб’яднання «Рыцары Вялікага княства».
У экспазіцыю ўвайшлі латныя комплексы, даспехі, халодная і агнястрэльная зброя, а таксама адзенне, прадметы побыту продкаў беларусаў.