Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.06.2013

Наша Ніва

Ад 3 чэрвеня ідзе набор у беларускамоўныя школы, класы і садочкі.
Вось што можа прапанаваць вучням і іх бацькам сталічная гімназія №4.
У гімназіі з 1 класа выкладаецца англійская мова. Вывучэнне польскай, нямецкай, французскай моваў прапануецца на факультатыўных занятках. Акрамя таго, з 10 класа вучні могуць рыхтавацца да паступлення, абраўшы фізічна-матэматычны, хімічна-біялагічны альбо філалагічны клас. Абавязковым для навучэнцаў з’яўляецца афіцыйна-дзелавы стыль адзення.
У школе някепскія магчымасці для заняткаў фізкультурай і спортам. Напрыклад, ахвотныя могуць займацца тэнісам.
У якасці пазакласных заняткаў гімназія прапануе курс заняткаў па развіцці памяці, увагі, успрыняцця для дзяцей 1–4 класаў, развіццёвы трэнінг для вучняў 5–10 класаў «Сцежкі да свайго Я», а таксама гурток «Юныя экскурсаводы». Для аматараў хэнд-мэйду працуе гурток «Традыцыйныя беларускія рамёствы», дзе навучэнцам прапануюць навучыцца ткаць, вышываць, рабіць традыцыйных лялек, паясы, кашулі, выцінанкі і паштоўкі.
На базе гэтай навучальнай ўстановы працуюць цэнтр беларускай нацыянальнай культуры «Сялянская хатка» і музей этнаграфіі Беларусі і гісторыі гімназіі «Мой родны кут».

06.06.2013

У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.

05.06.2013

Апошні тэрмін – 13 чэрвеня

15 чэрвеня ў Мінску пройдзе прэзентацыя доўгатэрміновага трэнінгу «"Via Experientia – 4" – Міжнародная акадэмія навучання праз досвед».
Праграма арыентавана на спецыялістаў, якія працуюць у сферы навучання: спецыялістаў кампаніяў па працы з персаналам, кансультантаў, менеджараў, трэнераў у галіне нефармальнай адукацыі, выкладчыкаў і супрацоўнікаў сістэмы фармальнай адукацыі, сацыяльных работнікаў ды інш.
Удзел у прэзентацыі – бясплатны.

05.06.2013

Апошні тэрмін – 10 чэрвеня

Конкурс малых праектаў разлічаны на падтрымку адукацыйных ініцыятываў настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама шырокага кола адукатараў, ініцыятыўных групаў і адукацыйных арганізацый.

05.06.2013

4 чэрвеня ў Мінску пасля цяжкай хваробы памёр лінгвіст, педагог, журналіст Юрась Бушлякоў. 
29 мая яму споўнілася 40 гадоў.
Як многія мінскія школьнікі 1980-х, ён быў вызвалены ад беларускай мовы, не вывучаў яе да 10 класа. А пасля... закахаўся ў мову і пайшоў вучыцца на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Скончыў яго з чырвоным дыпломам. У 2003 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Выкладаў на родным філфаку, у Коласаўскім ліцэі, у Карлавым універсітэце (Прага).

04.06.2013

У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.
Беларусь. 1942. Разгар фашысцкай акупацыі і партызанскай вайны. Недалёка ад хутара, дзе жыве чыгуначны абходчык Сушчэня, узарваны цягнік. Невінаватага Сушчэню арыштоўваюць разам з групай дыверсантаў, але не караюць смерцю, а адпускаюць на волю. Разносіцца чутка, што Сушчэня – калабарацыяніст, і партызаны Бураў і Войцік прыязджаюць забіць здрадніка...

04.06.2013

Наша Ніва

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася 117768 чалавек.
Рэкордна нізкая колькасць абітурыентаў выбрала для здачы на тэставанні беларускую мову – усяго 33 564 (28%).
Усе апошнія пяць гадоў гэтая лічба няўхільна скарачалася. У 2012 ЦТ па беларускай абралі 32%, у 2011 – 35%, у 2010 – 39%, у 2009 – 37%, у 2008 – 42%.

 

03.06.2013

Апошні тэрмін для настаўнікаў – 10 чэрвеня

15–16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбурга, Германія).
Плануецца, што ў першы дзень мы практычна пагаворым пра прынцыпы збору, першаснай апрацоўкі і захавання інтэрв’ю са сведкамі часу, у другі – пра асновы іх аналізу. Для жадаючых ёсць магчымасць удзелу ў адным з дзён мерапрыемства.

01.06.2013

Апошні тэрмін – 31 жніўня

У 2013 годзе ў г.Светлагорску Гомельскай вобласці плануецца выпуск ІІІ зборніка артыкулаў «Шацілкаўскія чытанні».
Мэта выдання – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў даследчыкаў – нашых зямлякоў (якія нарадзіліся ці жылі раней у гэтых раёнах). Могуць быць апублікаваны матэрыялы па любой навуковай галіне.
У прыватнасці, вітаюцца артыкулы, напісаныя па выніках гістарычна-краязнаўчых даследаванняў, да якіх былі далучаны навучэнцы, студэнты і дабраахвотнікі. Мяркуецца таксама публікацыя юнацкіх артыкулаў (навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).

31.05.2013

Наша Ніва

Ад 3 чэрвеня пачнецца набор у першыя класы школ.
Калі вы хочаце аддаць дзіця ва ўжо існую беларускамоўную школу, улічыце, што часам у школе набіраюць у класы з рознымі замежнымі мовамі (напрыклад, у гімназіі №23 традыцыйна «А» клас – з англійскай, а «Б» – з кітайскай). Звяртайцеся ў школу як мага раней, каб падаць заяву ў першы ж дзень прыёму дакументаў, інакш усе месцы могуць аказацца занятыя.
Паводле інфармацыі Белстата, у гэтым навучальным годзе больш за 151 тысячу школьнікаў (16,4% ад агульнай колькасьці) вучыліся па-беларуску.
Ва ўстановах дашкольнай адукацыі «выхавальнікі гавораць на беларускай мове» з больш чым 45 тысячамі хлопчыкаў і дзяўчатак (11,4% дзяцей, якія наведваюць гэтыя ўстановы). На беларускай і расейскай – з 15,2 тысячы дзяцей (3,8%).

Старонкі