Архіў навін
Алена Спасюк, naviny.by Сёлета ў гімназіі беларускіх школьнікаў будуць прымаць паводле новых правілаў, якія, на думку эксперта, могуць справакаваць карупцыю ў сістэме сярэдняй адукацыі.
Сёлета ў гімназіі беларускіх школьнікаў будуць прымаць паводле новых правілаў, якія, на думку эксперта, могуць справакаваць карупцыю ў сістэме сярэдняй адукацыі. 
Можна сказаць, што павелічэнне колькасці гімназій – гэта свайго роду рэакцыя сістэмы сярэдняй адукацыі на істотныя пераўтварэнні, якім сярэдняя школа падвяргалася апошнія некалькі гадоў. У першую чаргу, гэта рэакцыя на ліквідацыю паглыбленага вывучэння прадметаў у школах і яго замену факультатыўнымі заняткамі. 
Працы прымаюцца да 21 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2011 года.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2011 года. 
Конкурс праводзіцца па ўсіх навучальных кірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне і даць ім магчымасць паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах. 
На папярэднім этапе конкурса па ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што азначае быць еўрапейцам?». Адборачны этап конкурса для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак на тэму «Дзень ведаў". 
Анатоль Сідарэвіч, Наша Ніва Яны вучыліся на адным курсе і ў адной групе і скончылі навучанне ў Ліцэі ў 1995 годзе.
Яны вучыліся на адным курсе і ў адной групе і скончылі навучанне ў Ліцэі ў 1995 годзе. 
Калі не памыляюся, Вольга была ў ліку тых ліцэістаў, якія адвучыліся ў Ліцэі ўсе чатыры гады. 
Ліцэй пачаў працу ў 1991 годзе, у кастрычніку. Набіралі адразу на першы, другі, трэці і чацвёрты курсы. 
Памятаю, на чацвёртым курсе сярод пятнаццаці дзяўчат быў адзін хлопец — Алесь Міхалевіч. Скончыўшы Ліцэй, ён пайшоў на паліталагічнае аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ. З ім разам вучылася Кацярына Ткачэнка.
Яўген Валошын,Звязда 24 сям’і са сталічнага Фрунзенскага раёна спрабуюць уладкаваць сваіх дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячым садзе.
24 сям’і са сталічнага Фрунзенскага раёна спрабуюць уладкаваць сваіх дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячым садзе. 
Але каб скарыстацца гэтым канстытуцыйным правам, бацькам трэба прайсці праз шэраг выпрабаванняў. Расклеіць аб’явы ў мікрараёнах, уласнымі сіламі знайсці аднадумцаў і не раз схадзіць да мясцовых чыноўнікаў на паклон: «Памажыце». 
Высакародная мэта выхаваць дзяцей патрыётамі ператвараецца ў цяжкавырашальную задачу. 
Настаўнік.Info  Суддзя Святлана Акуліч адхіліла пазоў Наталлі Ільініч наконт аднаўлення той на працы ў талькаўскай школе. Адмова, у пэўнай ступені, прадказальная: справа выглядала больш палітычнай, чым прафесійнай. Баліць ад гэтага не менш.
Суддзя Святлана Акуліч адхіліла пазоў Наталлі Ільініч наконт аднаўлення той на працы ў талькаўскай школе. Адмова, у пэўнай ступені, прадказальная: справа выглядала больш палітычнай, чым прафесійнай. Баліць ад гэтага не менш. 
Калегі даводзілі, што Наталля Ільініч – з найлепшых настаўнікаў. Казалі пра стаж і сумленнасць. Былыя вучні сведчылі пра паступленні ў ВНУ без дапамогі рэпетытараў. Бацькі вучняў выказвалі словы падзякі. Такая падтрымка шмат каштуе – не кожны зможа адолець страх ды сумневы і сказаць сапраўдныя, не для галачкі, словы. Наталля Ільініч: «Я пра сябе многа новага даведалася, столькі добрага... Мае калегі падтрымалі мяне, і бацькі, шмат. Некаторыя пабаяліся – так і сказалі". 
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 сакавіка ўключна  Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае выкладчыкаў беларускіх ВНУ да ўдзелу ў трэнінгах Школы экалагічнага актывіста.
Экалагічнае таварыства «Зялёная сетка» запрашае выкладчыкаў беларускіх ВНУ да ўдзелу ў трэнінгах Школы экалагічнага актывіста. 
Трэнінг пачатковага ўзроўню адбудзецца 26–27 сакавіка. У праграме: • тэорыя адукацыі для ўстойлівага развіцця (гісторыя, падыходы, змест); • прымяненне (арыентацыя на практыку, цэльнасць, каштоўнасці, арыентацыя на супрацу і вырашэнне праблем), праектны падыход, метадычнае забеспячэнне, найлепшыя практыкі; • адміністрацыйны падмурак адукацыі для ўстойлівага развіцця ў Беларусі; • студэнцкая актыўнасць і грамадскія арганізацыі. 
Марыя Эйсмант, Народная Воля  Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.
Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству. 
Суддзя, трэба меркаваць, не ўзяла ў разлік ні сведчанні калег Наталлі Ільініч, ні былых вучняў. Рашэнне дырэктара, якая працавала у школе ўсяго толькі крыху больш за 4 месяцы, яна палічыла больш грунтоўным і даказальным, чым меркаванні настаўнікаў, якія працавалі з Ільініч больш за 20 гадоў, вучняў, якія сведчылі, што дзякуючы такому настаўніку як Ільініч, яе ўрокам змаглі паступіць у прэстыжныя ВНУ краіны. 


 
  
 

