Архіў навін
21 кастрычніка Рэспубліканскі і Мінскі абласны саветы, першасная арганізацыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры г. Вілейка прэзентуюць мультымедыйны дыск “Шляхамі Вілейшчыны”.
Рэспубліканскі і Мінскі абласны саветы, першасная арганізацыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры г. Вілейка прэзентуюць мультымедыйны дыск “Шляхамі Вілейшчыны”. 
Прэзентацыя адбудзецца ў г. Мінску па вул, Мяснікова, 35 (уваход з вул. Берсана, злева ад крамы “Алеся”) а 18-й гадзіне. 
Уваход вольны. Мерапрыемства адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.
 
 Інфармацыйны бюлетэнь "Кніганоша" – супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Інфармацыйны бюлетэнь "Кніганоша" – супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. 
Вядома, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Адны друкуюць кнігі па філасофіі, другія – мастацкую літаратуру (творы сучасных аўтараў альбо класікаў), трэція папулярызуюць абсалютна невядомую чытачу гісторыю і культуру беларускага замежжа, а іншыя выдаюць слоўнікі, даведнікі ды кнігі па гісторыі Беларусі. «Кніганоша» адчыніць дзверы ў багаты свет беларускага сучаснага кнігадрукавання, пазнаёміць з навінкамі літаратуры і аблегчыць вам выбар кніг, якія могуць зацікавіць сучаснага чытача. 
Спампаваць / 
 Такую назву мае аўдыёкніга, выдадзеная сталым аўтарам «Твайго Стылю», выкладчыкам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябрам грамадскага аб'яднання «ВІТ» Ігарам Кузьмінічам.
Такую назву мае аўдыёкніга, выдадзеная сталым аўтарам «Твайго Стылю», выкладчыкам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябрам грамадскага аб'яднання «ВІТ» Ігарам Кузьмінічам.
- Я стараўся з самых першых месяцаў жыцця маіх сыноў тлумачыць ім, што вакол іх. Адкуль жа яны могуць даведацца пра свет, як не ад бацькоў?! Я заўсёды быў упэўнены, што яны разумеюць, пра што я расказваю, таму ўкладаў у гэтыя расповяды ўсе свае веды. Аднаго разу я пачуў, як мая жонка Ірына распавядае малому казачку пра вожыка Шук-Шука...
Чытаць болей / 
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада Амерыканская Акадэмія ў Рыме запрашае да ўдзелу ў спаборы на атрыманне навучальнай стыпендыі на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Пераможцаў чакаюць стыпендыі ў памеры $13,000 на паўгоду і $30,000 на 11 месяцаў, пакой у Рыме і ўтрыманне.
Амерыканская Акадэмія ў Рыме запрашае да ўдзелу ў спаборы на атрыманне навучальнай стыпендыі на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Пераможцаў чакаюць стыпендыі ў памеры $13,000 на паўгоду і $30,000 на 11 месяцаў, пакой у Рыме і ўтрыманне. 
Стыпендыя даецца на навучанне ў наступных кірунках: архітэктура; праектаванне (у т.л.: мода, графіка, дэкарацыя, інжынерыя, асвятленне); кансервацыя помнікаў; архітэктура пейзажу; літаратура; музыка; візуальнае мастацтва; антычнае мастацтва; сярэдневечнае мастацтва; рэнесанс; сучаснае італьянскае мастацтва.
Трэцяя бясплатная экскурсія па Гродна 
16 кастрычніка На чарговую эксурсію па Гродна, прысвечаную жыццю горада ў савецкі час, запрашае вядомы гродзенскіі гісторык Ігар Трусаў.
На чарговую эксурсію па Гродна, прысвечаную жыццю горада ў савецкі час, запрашае вядомы гродзенскіі гісторык Ігар Трусаў. 
Партрэты правадыроў ды чырвань сцягоў...  Рух хіпі ды рок-гурты... Беларускія шасцідзесятнікі… Ігар Трусаў і сам меў непасрэднае дачыненне да гродзенскага андэграўнда. 
Гэта ўжо трэцяя экскурсія ў межах праекта “У пошуках паўсядзённасці” аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”.
Пачатак экскурсіі 16 кастрычніка аб 11 гадзіне. Збор каля помніка Элізе Ажэшцы.
Паводле t-styl.info
Дэдлайн – 18 кастрычніка Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі.
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі. 
Пераможцы трапяць на сустрэчу моладзевай сеткі Сусветнага Руху за Дэмакратыю (леташняя адбылася ў Джакарце, гэтая будзе ў Вільні). Эсэ паўфіналістаў будуць апублікаваныя на сайце WYMD.
 У паўфінал конкурсу выйдуць 15 чалавек, па 3 ад кожнага рэгіёну: Азія, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа і Еўразія, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і дзяржавы карыбскага басэйну, а таксама субсахарская Афрыка. 
Імёны паўфіналістаў абвесцяць 10 снежня, у Дзень Правоў чалавека.
 / каментаваць
PowerPoint-прэзентацыя. Клас: 8 клас, ІІ чвэрць. Аўтар: Наталля Цімаховіч, мінская школа-інтэрнат №9.
PowerPoint-прэзентацыя «Прыдатак як від азначэння». 8 клас, ІІ чвэрць. Аўтар: Наталля Цімаховіч, мінская школа-інтэрнат №9
Хутка дэдлайн!
15 кастрычніка - Конкурс сцэнароў дыдактычных заняткаў
15 кастрычніка – Набор ва Усходнееўрапейскаую школу палітычных даследаванняў
16 кастрычніка – Стыпендыі для беларускіх магістрантаў у Нямеччыне
18 кастрычніка – Конкурс эсэ пра дэмакратыю
Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю ды ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.
У 2009 годзе Праграма малых грантаў Амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 дал. ЗША. 
 пра праграму: http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html,  тэл. (017) 211–05–67; 217–04–81. 
Паводле рассылкі belngo.info
 


 
  
 
