Медыйная і інфармацыйная пісьменнасць: праграма навучання педагогаў

Мы жывем у свеце, у якім якасць атрыманай намі інфармацыі ў значнай ступені вызначае наш выбар і наступныя дзеянні, уключана са здольнасцю карыстацца фундаментальнымі свабодамі і правам на самавызначэнне і развіццё. Тэхналагічныя ўдасканаленні ў галіне тэлекамунікацый пацягнулі за сабой шырокі распаўсюд сродкаў масавай інфармацыі і іншых пастаўнікоў інфармацыі (бібліятэк, архіваў, Інтэрнэту і г.д.), якія адкрылі грамадзянам доступ да і магчымасць абмену каласальнымі аб'ёмамі інфармацыі. Следствам і дадаткам гэтага феномену стала імкненне грамадзян бесперашкодна ацэньваць рэлевантнасць і надзейнасць гэтай інфармацыі, цалкам здзяйсняючы пры гэтым сваё права на свабоду самавыяўлення і права на атрыманне інфармацыі. Менавіта ў такім кантэксце варта разглядаць патрэбу ў медыйнай і інфармацыйнай пісьменнасці (МІП), якая пашырае маштабы руху за грамадзянскую адукацыю, уключаючы ў яго педагогаў як галоўных суб'ектаў пераўтварэнняў.

Дадзенае выданне складаецца з дзвюх частак. Частка 1 змяшчае апісанне праграмы навучання і сістэмы кампетэнцый МІП. У ёй апісваюцца логіка, структура і асноўныя тэмы праграмы. Яна дапаўняе «Структуру ІКТ-кампетэнтнасці настаўнікаў» (ICTs Competency Framework for Teachers), падрыхтаваную ЮНЕСКА ў 2008 г. Частка 2 змяшчае падрабязнае апісанне базавых і дадатковых модуляў навучальнай праграмы.

© UNESCO 2012

На англійскай мове (pdf 1,67 Mb)

На рускай мове (pdf 1,87 Mb)