Інавацыйная педагогіка 2014: Новыя формы выкладання, навучання і ацэнкі

У Адкрытым універсітэце Вялікабрытаніі штогод рыхтуюць даклад, прысвечаны інавацыям у педагогіцы. Сёлета эксперты вылучылі дзесяць найбольш значных новаўвядзенняў, якія неўзабаве справакуюць сур'ёзныя зрухі ў адукацыйнай практыцы.

1. Масавае адкрытае сацыяльнае навучанне

Выкарыстанне «сеткавага эфекту» для ўдзельнікаў адкрытых анлайн-курсаў (MOOCs). Тысячы людзей могуць дзяліцца досведам, весці прадуктыўныя дыскусіі і ствараць сумесныя праекты.

2. Канструяванне навучання на падставе аналітычных звестак

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць шматбакова прааналізаваць звесткі пра навучанне і выбудаваць на падставе такога аналізу найбольш спрыяльныя заняткі: вызначыць меркаваныя вынікі, шляхі іх дасягнення, крытэрыі ацэнкі і г.д.

3. Перакулены клас

Так называецца метад навучання, калі новую тэму дзеці праходзяць самастойна, а ў класе працуюць над яе паглыбленнем. Відэа-лекцыі і іншыя сродкі дазваляюць навучэнцу засвойваць тэорыю ў сваёй прыватнай прасторы і ў сваім індывідуальным тэмпе, спыняцца, рабіць нататкі, дзе трэба. У класе ж вызвалены час аддаецца творчым заданням і практыкаванням. Перавернуты клас стварае больш гнуткае навучальнае асяроддзе, дзе вучні могуць працаваць у групах, карыстацца ўласнымі прыладамі, і дзе новыя падыходы да навучання і ацэнкі ўдаецца рэалізаваць на практыцы.

4. BYOD

Прынцып «Прынясіце свае ўласныя прылады» (Bring your own devices) дазваляе навучэнцам не толькі карыстацца звыклымі праграмамі сваіх смартфонаў, ноўтбукаў і планшэтаў, але і заставацца ва ўласным асяроддзі сеткавага навучання.

5. Навучанне вучыцца

Мы заўсёды вучымся, засвойваем новыя ідэі і развіваем новыя навыкі на працягу ўсяго нашага жыцця. Таму вельмі важна адрэфлексаваць і адпрацаваць сам працэс атрымання ведаў, навучыцца быць эфектыўным вучнем.

6. Дынамічная ацэнка

Ацэнка, сфакусаваная на асабістым прагрэсе. Вучня ацэньваюць не адносна класа, а адносна яго самога. 

7. Навучанне праз падзеі

Адукацыйныя святы і фэсты на працягу некалькіх гадзін ці дзён яднаюць як аматараў, так і экспертаў, захопленых адным прадметам і гатовых абмяняцца досведам ды ідэямі.

8. Апавяданне гісторый

Звязная запамінальная гісторыя дапамагае выкладчыку падаць (а вучню – засвоіць) матэрыял структуравана і цэласна.

9. Новы позірк на штодзённасць

Напрыклад, фізічнае паняцце цеплаперадачы можна эфектыўна праілюстраваць на прыкладзе гатавання ежы ці хатняга спажывання энергіі.

10. Канструктар-калаж

Гэты прынцып грунтуецца на творчых знаходках, якія дазваляюць яднаць і адаптоўваць інструменты, тэорыі і ідэі для выпрацоўкі новага к дзеці пад час гульні будуюць замкі са скрынак).

Поўны тэкст даклада