У дакладзе Адкрытага ўніверсітэта Вялікабрытаніі – 2014 вылучаны дзесяць найбольш значных новаўвядзенняў, якія сур'ёзна змяняюць адукацыйную практыку.
Перакулены клас (з английскай Flipped classroom) – прынцып навучання, пры якім асноўнае засваенне новага матэрыялу навучэнцамі адбываецца дома, а класны ці аўдыторны час аддаецца на выкананне задач, практыкаванняў, правядзення лабараторных і практычных доследаў, індывідуальныя кансультацыі ды г.д.
Перавагі метаду
• Відэа, запампаванае на смартфон ці планшэт, аўдыялекцыя, запампаваная на плэер, іншыя сродкі дазваляюць навучэнцу засвойваць тэорыю ў сваёй прыватнай прасторы і ў сваім індывідуальным тэмпе, спыняцца, рабіць нататкі, дзе трэба.
• Перакулены клас стварае гнуткае навучальнае асяроддзе, дзе вучні могуць працаваць у групах, карыстацца ўласнымі прыладамі, і дзе новыя падыходы да навучання і ацэнкі ўдаецца рэалізаваць на практыцы.
• Фармат індывідуальных кансультацый з настаўнікам дапамагае дзецям пазбавіцца фрустрацыі і страху перад новым матэрыялам, а настаўніку – бачыць прагрэс і ўзровень разумення кожнага асобнага вучня.
• На ўроках не марнуецца час на выкладанне новага матэрыялу, дзякуючы чаму ствараецца больш магчымасцяў для практычнага выкарыстання ведаў.
• Методыка не патрабуе адмысловых дарагіх тэхнічных прыладаў: дастаткова гуказапісвальнай прылады (дыктафона, мікрафона), камеры ці вэбкамеры, камп'ютара са стандартным праграмным забеспячэннем.
• Вучні могуць выкарыстоўваць большую колькасць дадатковых крыніц пры самастойнай падрыхтоўцы дома: інтэрнэт, хатнія кнігі, слоўнікі і г.д.
Акадэмія Хана - самы вялікі рэсурс навучальных відэаролікаў
Найбольш вядомы інтэрнэт-рэсурс у свеце - бібліятэка Акадэміі Хана (Khan Academy). Частка рэсурсаў ўжо перакладзеная на рускую і ўкраінскую мову.
Руская версія сайта: https://www.khanacademy.org/intl/ru
Англійская версія сайта (поўная): https://www.khanacademy.org
Салман Хан ставіць за мэту змяніць з дапамогай тэхналогіі і канцэпцыі «перакуленага школьнага класа» традыцыйны інстытут школьнай адукацыі, каб даць кожнаму дзіцяці ў свеце магчымасць навучацца з той хуткасцю, з якой гэта зручна яму, а не ставіць вучня ў залежнасць ад агульнага тэмпу навучання ў класе.
Традыцыйная схема навучання ў школе ўкладаецца ў схему «лекцыя - дамашняя работа - лекцыя - дамашняя работа - экзамен». Хан хоча «перавярнуць» працэс навучання. У школе вучні марнуюць шмат часу на вывучэнне прадмета, а затым ідуць далей, прычым адсталыя рызыкуюць адстаць назаўжды. Але пасля таго як Хан правёў эксперымент з укараненнем Khan Academy ў звычайнай школе, ён заўважыў, што вучням зручней карыстацца яго праграмай задам наперад - слухаючы лекцыі і рашаючы задачы дома, а на ўроках у вызвалены час можна абмеркаваць складаныя месцы з настаўнікам у невялікіх групах, а то і зусім індывідуальна, выканаць творчае заданне. Атрымліваецца, што адведзены на вучобу час траціцца больш эфектыўна.
Падрабязней:
http://www.openeducationeuropa.eu/sites/default/files/news/Innovating_Pe...
http://en.wikipedia.org/wiki/Flipped_classroom
https://www.khanacademy.org