Твайму дзіцяці не знайшлося важнай кнігі на роднай мове? Творчыя беларускія бацькі не сумуюць і па-майстэрску выпраўляюць сітуацыю. Далучайся да кола чытачоў і стваральнікаў новай дзіцячай літаратуры!
Андрэй Хадановіч, Нататкі таткі
88 старонак, каляровы друк, глянцавая папера, цвёрдая вокладка
Паглядзець і падпісацца на кнігу
На вясёлыя вершаваныя нататкі Андрэя Хадановіча натхняе дачка. Трэба пайсці пакарміць качак, пагайдацца на арэлях ці паехаць у грыбы – напісаўся верш. Трэба паплёскацца ў ванне, але без патопу і каб за сабой потым прыбралі – калі ласка. Звярнула мама ўвагу, што цукеркі ядуцца лепей за боршч – трэба ратаваць сітуацыю. Праілюстравала кнігу Наталія Кійко.
Глеб Лабадзенка, Дзіцячая заМова – 1 і Дзіцячая заМова – 2
112 і 120 рысункаў, аформленых у падарункавай стылістыцы
Паглядзець старонкі
Падпісацца на кнігі
Аднойчы блогер Глеб Лабадзенка вывесіў у сеціве некалькі забаўных інтэрактыўных рысункаў, дзе тлумачыў розніцу паміж “сабе” і “сябе”, “гаспадаркай” і “гаспадыняй”, “цяпер” і “зараз”, “малюнкам”і “рысункам”. У выніку паўсталі арыгінальна аформленыя дапаможнікі па беларускай мове: на металічнай спружыне, адмысловай шчыльнай паперы, з вокладкаю на 2-х міліметровым кардоне і нават на завязачцы.
Аляксей Шэін, Сем камянёў
Прыгодніцкі падлеткавы раман, беларускае фэнтэзі пра каханне, веру і свабоду
Паглядзець і падпісацца на кнігу
Хлопец Ясь трапляе ў дзівосную краіну Эферыю, дзе спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў. Гэта дапаможа яму ўратаваць жыццё сяброўкі ды вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца. Праілюстраваў кнігу Раман Сустаў.