Прэзентацыі, створаныя групай настаўнікаў-фізікаў падчас метадычнага летніка «Альхоўка-2015».
Тэма 1: Пратонна-нейтронная мадэль будовы ядра атама. Энергія сувязі ядра атама
Навучэнцам прапануецца:
• Паглядзець два відэаролікі доследу Рэзерфорда (гістарычны, эксперыментальны)
• Прааналізаваць інфармацыю з розных крыніц пра Гейзенберга і Іваненку
• Выказаць гіпотэзы, чаму Перыядычную сістэму элементаў называюць «Табліцай Мендзялеева» толькі ў Расіі (і часткова на прасторах СНД)?
Чаканы вынік:
• Фарміраванне ў вучняў навыкаў аналізу інфармацыі з розных крыніц
Тэма 2: Ядзерныя рэакцыі. Законы захавання ў ядзерных рэакцыях. Энергетычны выхад ядзерных рэакцый
Навучэнцам прапануецца:
• Параўнаць Філасофскі камень («Ператварэнне свінцу ў золата») і ядзерныя рэакцыі
Чаканы вынік:
• Фарміраванне ў вучняў навыкаў аналізу інфармацыі з розных крыніц.
• Фарміраванне ўмення пошуку інфармацыі
Тэма 3: Радыеактыўнасць. Закон радыеактыўнага распаду
Навучэнцам прапануецца:
• Прааналізаваць вобраз першаадкрывальніка - «Ці толькі герой?»
Чаканы вынік:
• Выкарыстанне навукова-папулярнай літаратуры для пошуку патрэбнай інфармацыі
Развіццё навыкаў крытычнага мыслення (уменне адыходзіць ад стэрэатыпаў)
Тэма 3: Радыеактыўнасць. Закон радыеактыўнага распаду
Навучэнцам прапануецца:
• Вызначыць «плюсы» і «мінусы» радыяцыі
1. Настаўнік прапануе дзве навіны СМІ пра карысць і шкоду флюараграфіі, і прапануе навучэнцам прааналізаваць гэтую інфармацыю з розных пунктаў гледжання.
2. Адзначыць гэтыя факты на шкале «Карысць» і «Шкода»
Чаканы вынік:
• Развіццё ўменняў візуалізацыі і трактоўкі графічнай інфармацыі
• Развіццё ўменняў аналізу медыятэкстаў і прыняцця адказных рашэнняў
Тэма 3: Радыеактыўнасць. Закон радыеактыўнага распаду
Навучэнцам прапануецца:
• Зрабіць паведамленне «Метад пазначаных атамаў або "баявы лісток"».
Ацэньванне адпаведна крытэрам:
змястоўнасць;
якасць візуалізацыі;
крэатыўнасць;
рэакцыя слухачоў.
Чаканы вынік:
• Развіццё ўменняў візуалізацыі інфармацыі
стварэнне медыяпрадукту
Тэма 4: Дзяленне ядраў. Ланцуговыя ядзерныя рэакцыі
Навучэнцам прапануецца:
• Выказаць сваё стаўленне да цытаты, якую прыпісваюць Энрыка Фермі: «Што мне ваша мараль, затое якая цудоўная фізіка!» (пасля бамбавання атамнымі бомбамі Хірасімы і Нагасакі)
Чаканы вынік:
• Разуменне адказнасці за публічнае выказванне
Тэма 5: Ядзерны рэактар. Реакцыі ядзернага сінтэзу
Навучэнцам прапануецца:
• Прааналізаваць, што пісала прэса пра АЭС да і пасля аварыі (Чарнобыль, Фукусіма)
• Адказаць на пытанне: Чаму замоўчваліся найбуйнейшыя аварыі?
• Выказаць гіпотэзу, што было б, калі б навукоўцы нацысцкай Германіі першымі сканструявалі атамную бомбу. Што для гэтага яны рабілі?
Чаканы вынік:
• Фарміраванне ў вучняў навыкаў аналізу інфармацыі з розных крыніц
• Фарміраванне ўмення пошуку інфармацыі
• Развіццё ўменняў рабіць прагнозы і лагічныя высновы, абгрунтоўваць свой пункт гледжання
Тэма 6: Іанізуючае выпраменьванне. Элементы дазіметрыі. Паскаральнікі
Навучэнцам прапануецца:
• Паглядзець відэа «Энциклопедия атома», «В мире с радиацией»
• Паглядзець прэзентацыю «Паскаральнікі» (alsak.ru)
• Настаўнік арганізуе дзелавую гульню «Купіце наш дазіметр» (навыкі складання рэкламнага медиатекста)
• Падрыхтаваць паведамленне пра пазіцыю царквы ў адносінах да мэтаў СERNа.
Чаканы вынік:
• Фарміраванне ў вучняў навыкаў аналізу інфармацыі з розных крыніц
• Фарміраванне ўмення пошуку і дэкадаванні інфармацыі
• Развіццё ўмення правяраць праўдзівасць медыяпасылу
Ніжэй гл. рэкамендацыі ў выглядзе прэзентацый (па-беларуску і па-руску)