Медыяадукацыйныя складнікі школьнай гісторыка-грамадазнаўчай адукацыі ў Чэхіі

Матэрыялы выступлення Паўла Мартыноўскага на міжнародным навукова-практычным семінары «Методыкі фарміравання медыйнай і інфармацыйнай граматнасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі» (Нацыянальны інстытут адукацыі 27.09.2016). Апрацавала і размясціла на сайце «Інтэрактыўная гісторыя» Алена Палейка.

1. Кніжныя гравюры як медыятэксты. Якія мэсыджы (паведамленні) яны ўтрымліваюць? (прасачыце па ім змены ў грамадстве напярэдадні Рэфармацыі).

 
Тры саслоўі. Надпісы азначаюць: «Ты маліся!», «Ты абараняй!». «Ты працуй!». Гравюра XV ст.

Пропаведзь Яна Гуса ў Віфлеемскай капліцы: з гравюры Ульрыха Гутэна. Джо Хас, 1525

 

Ксілаграфія ("Sauritt дэ Pasts") Лукас Кранах Старэйшы

2. Параўноўваем розныя медыятэксты. Чаму карыкатура можа сказаць больш, чым фота?  Мюнхенскае пагадненне ці змова?

  • Прапануйце словы для новай персоны на карыкатуры, якой няма на фота (ці подпіс да карыкатуры). 
  • Параўнайце з арыгіналам карыкатуры.
Каментар: Мюнхенскія пагадненні прывялі да падзелу Чэхаславакіі (карта на сцяне). Сталін хітра ўсміхаецца, гледзячы на ўдзельнікаў: яны дазваляюць яму прыняць удзел у змяненні межаў Еўропы на карысць СССР, следствам чаго стала падпісанне савецка-германскага пакта аб ненападзе (1939 г.) і сакрэтнага пратаколу да яго аб падзеле Усходняй Еўропы на сферы ўплыву паміж Германіяй і СССР .
Крыніца фота: wikipedia.org
Карыкатура арыгінал: http://mariendael-tl3.weebly.com/hoofdstuk-4-tweede-wereldoorlog.html

3. Работаем з карыкатурай як праблемным пытаннем па тэматыцы дэкаланізацыі. 

  • Сфармулюйце пытанне да карыкатуры.
  • Знайдзіце адрозненні ў каланіяльным і посткаланіяльным становішчы, занатуйце свае меркаванні.
  • Параўнайце свае меркаванні з  інфармацыяй з інтэрнэт-крыніц па адной з краін Азіі, Афрыкі ці Лацінскай Амерыкі  (па выбару ці размеркаванню настаўнікам) 
 
 
 
 
 
 
 
 
4. Карыкатура як заданне да "перакулегага ўрока".Падумайце, да якога ўрока і па якой тэме можна прапанаваць вучням гэту карыкатуру для самастойнай падрыхтоўкі дома да ўрока па новай тэме.
  • Каго мы бачым на гэтай карыкатуры? Чаму вы так лічыце?
  • Якой падзеі яна прысвечана?
  • Дзе была ўпершыню апублікавана гэта карыкатура? Хто яе аўтар?
Каментар: 1901. Падзел Кітая. Злева направа: каралева Вікторыя (Вялікабрытанія), кайзер Вільгельм II (Германія), імператар Мікалай II (Расія), Марыяна (сімвал Францыі) і імператар Міцухіта (Японія); на заднім плане - кітайскі імператар.
 
 
 
 
 
 
5. Гістарычныя мапы як сродкі фарміравання крытычнага мыслення вучняў.
  Устанаўленне аўтарства мапы і высвятленне пазіцыі яе стваральніка  дазваляе вучням убачыць падзеі з розных бакоў, улічваць розныя пункты гледжання, пагрузіцца ў адпаведны кантэкст гістарычнай эпохі. 
5.1. З дапамогай спампаваных з інтэрнэт-крыніц мапаў можна плённа працаваць над прычынна-выніковымі сувязямі. Вучні звычайна называюць прычынай Першай сусветнай вайны забойства эрц-герцага Франца-Фердынанда ў Сараева, але разгляд  гэтых створаных у розныя часы ў розных краінах мапы дае магчымасць  устанавіць  яе прычыны. 
 
 
 
5.2.  Высвятленне таго, што ілюструе мапа, бывае часам вельмі карысным. 
 Мапа ілюструе першыя  па колькасці этнічныя меньшасці.
 Калі  мы здагадаемся, што гэта мапа азелянення Еўропы, і параўнаем карцінку 1900 і 2000 гадоў, то ўбачым, што экалагічная сітуацыя не такая і дрэнная.