Няма мэты – няма адукацыі

Усе суседнія краіны (апошняя Украіна) зрабілі ці робяць рэформу адукацыі. У нас пакуль яе зусім не было. Толькі закрутка гаек, якую выдавалі за рэфармаванне, каб прывучыць народ, што рэформа – гэта кепска. На самой справе гэта зусім не так.

Каб нешта пачало мяняцца ў адукацыі, найперш трэба пачаць з мэтаў школы: дакладна апісаць, каго мы рыхтуем і для чаго, г.зн. зацвердзіць кампетэнтнасную мадэль вучня (такі ідэал выпускніка). Без гэтага нельга ніякія змены назваць рэформай. Калі будзе такая мадэль, толькі тады можна распрацаваць праграмы (змест), які будзе працаваць на стварэнне такога выпускніка, падабраць адпаведныя методыкі, і толькі потым напісаць падручнікі, навучыць усім гэтым карыстацца настаўнікаў. І праз некалькі год памераць гэтыя кампетэнцыі па распрацаваных крытэрах і зрабіць карэктыроўку праграм, методык, падручнікаў і г.д. Гэта называецца Цыкл Дэмінга – мадэль развіцця, якая прыйшла з бізнесу ў адукацыю і працуе. Так робіць увесь свет.

Што мы маем цяпер? 

Чытаць далей у блогу Тамары Мацкевіч