Медыявандроўка 2017: чэшcкія педагогі наведалі беларускія школы

З 13 па 15 лютага ў Магілёве і Мінску прайшлі навукова-практычныя семінары "Метадычнае забеспячэнне реалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да навучання сродкамі медыяадукацыі" з удзелам чэшскіх медыяпедагогаў Эвы Зайцовай, Паўла Мартыноўскага і каардынатара адукацыйных праграм Паўла Данэка (Асацыацыя па міжнародных пытаннях, Чэхія). Цікавы факт: нашы госці прыехалі на семінары ў першы дзень дзеяння бязвізавага рэжыму для замежнікаў. Семінары анансаваліся ў першую чаргу настаўнікам гісторыі, але выклікалі вялікую цікавасць і іншых прадметнікаў-медыяадукатараў і навукоўцаў. Але пра ўсё па парадку.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/135206.jpg

У першы дзень мы накіраваліся ў Магілёў, дзе плённа працуе інавацыйная пляцоўка па медыяадукацыйнаму праекту. Але было вырашана максімальна выкарыстаць маршрут, каб паглядзець значныя месцы памяці. Пачалі мы з Курапатаў - народнага мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Напомнім, што ў 2017 - 80 гадоў Вялікаму тэрору.
На фота можна ўбачыць крыж - помнік выбітному дзяржаўнаму дзеячу , гісторыку, акадэміку Вацлаву Ластоўскаму (растраляны ў студзені 1938 г.) Павел Мартыноўскі напісаў аб Курапатах у сваёй стужцы ў фэйсбуку. Далей мы рушылі ў Трасцянец - мемарыял на месцы былога найбуйнейшага канцлагера (Асвенцым, Майданэк, Трэблінка, Трасцянец ...)
Яшчэ з дарогі можна ўбачыць велічную Браму Памяці. Нам падалося, што дым з ТЭЦ неяк выклікае асацыяцыі з крэматорыем.
Першае фота - калаж з фота дзвюх дарог смерці... Сучасным беларусам трэба вучыцца жыць, пераадольваючы гэтыя траўмуючыя гістарычныя перажыванні. Ведаць і памятаць, але пры гэтым умець глядзець у будучыню пазітыўна, а не толькі праз люстра гонару і пакутаў нацыі ... Як прыклад, можна паглядзець мэты гістарычнай адукацыі ў маніфэсце EUROKLIO - міжнароднай суполкі настаўнікаў гісторыі (тэкст абавязкова перакладзём на беларускую). Адзначым яшчэ, што на другі дзень нашы госці самастойна наведалі лінію Сталіна.
Вось неўзабаве мы ў Магілёве. Нас ужо зачакаліся ў Магілёўскім дзяржаўным абласным ліцэі № 1, які з'яўляецца адной з інавацыйных пляцовак па праекту "Укараненне мадэлі фарміравання медыякультуры навучэнцаў ва ўмовах сучанага інфармацыйнага асяроддзя установы адукацыі". Ліцэй плённа працуе, аб чым з гонарам нам расказалі яго кіраўнікі і настаўнікі, пра гэта сведчыць і сайт .
Цікавы факт: Эва Зайцова пачала сваё выступленне з ... абгорткі для кветак, якія я купіла ў падземным пераходзе ў Мінску. Вы не паверыце, але гэта быў прынт газеты на англійскай мове, дзе распавядалася пра ... медыі і іх ролю.
 
Выступленні Эвы і Паўла былі максімальна практыкаарыентаваныя. Мы разам з настаўнікамі разглядалі розныя метадычныя прыёмы. Эва зрабіла фокус на малой гісторыі ў кантэксце вялікай (як у гісторыі сям'і адлюстроўваюцца падзеі вялікай гісторыі - войны, рэвалюцыі і інш.). Нам было прапанавана нанесці на стужку часу пяць важных падзей з гісторыі ХХ стагоддзя і падпісаць іх, а потым на гэтую ж стужку нанесці падзеі з гісторыі сваёй сям'і і паглядзець на гісторыю вачыма сваіх родных, дзядуль і бабуль. Гэтыя сведчанні адыгрываюць надзвычай важную ролю, бо праз эмоцыі і веды, суперажыванне ўсталёўваецца каштоўнасная пазіцыя вучняў (а не проста сума гістарычных фактаў: калі, дзе, хто...) Практыкаванне Эвы тут.
 
Павел пачаў з некалькіх прыёмаў работы з фота, але потым засяродзіўся на фільме. Мы паглядзелі фрагмент чэшскай стужкі пра калектывізацыю, які для нас агучылі Эва, Павел і Святлана (наша выдатная перакладчыца). Прагляд і абмеркаванне персанажаў, музыкі, кадраў першага і другога плану, нейкіх дэталяў з 6-хвіліннага фільма пра высяленне сям'і, якая ўсё жыццё пражыла на сваім хутары, дазваляюць вучням зразумець усё пра калектывізацыю. Напамінаем, што прэзентацыі з каментарамі разам відэафайламі скінем пазней (чакаем гэтыя матэрыялы ад нашых сяброў). І напрыканцы: паглядзіце на калаж з фота будынку і інтэр'ераў магілёўскага ліцэю. Гэта выдатны медыятэкст для аналізу!
https://lh3.googleusercontent.com/6nDH14ze9mJUnaAAbv_z1RC0VGv_TQAzpc8nT2pTxm2FZgmejJbBQ5SwKBvTSjINVpYUvHJky1hF9EnuRKzgwZHIPCi9fC8XYcJ2-0NC1ItUsdzwo8tDrJQStvvJ6AbQbYRkAiCHmoaU5-adZr9ohFQ9QtUuGH1PRAHdldbHSeeISSH7f0PU4tHTu8C4s7GHgWtQDn8o_AuKlcPTpS9Rnqpo3LwveV5bmyKeQrJ0QMIh8Z3PEgC9nr6XxBDzXFoJGSMbE2J6URhbTy3RBhT4EsGO_-NHaInupA2exJaNjU8rVmJPYZ0kdSsEJnPGglNGVLzGhxT5JsZyxNHtIS-fPGb8EM4nr6qEHwnmrHAOqdex-eD6mxgQ-yP88lZMOxJ6SZ4HBgiK2b82pfkEQCPgTLoJcXlkshJyHl9K6aWD39wR-v_ShckP1MTNPlKhlf5iGcBCaali_WmSZNhTVXsFXWREIgVAx3yfWSkn7DmYs9uXbStjaK0DJyU7diMaCfGG5-eKuuPZu2AuzazW434iuUs79BEjYR1aprZfdEBD6NmGWmHuYvVynZ5i9DX-O0v3bH2HRk5FAh2TzQurQP1pXb1XqfrC9fByxIbBn8R6xtmAwZWTjLPIQ2iAeUb1xolf6ns363UFW7hJDoCa2JQoGgCdV35cIru4tTLnI449uYg=w522-h869-no
Будынак ліцэю вельмі стары: у яго гісторыі былі не толькі манастыр і жаночая епархіальная вучэльня, але і засценкі гестапа... Ці ўплывае гэта гістарычная аўра на адукацыйны працэс, мы не высветлілі. Але вясёлыя і дабразычлівыя ліцэісты, якія рыхтаваліся імпрэзы на Дзень закаханых, пакінулі ў нас самыя лепшыя ўражанні пра ліцэй!
 
14 лютага мы прыехалі на семінар у 36 мінскую школу, якая таксама з'яўляецца інавацыйнай пляцоўкай па фармаванні медыяграматнасці.
Нас, як і іншых зацікаўленых гісторыкаў з розных мінскіх школ (шчыра кажучы такую колькасць не чакалі ні мы, ні нашы гаспадары) вельмі гасцінна сустрэлі ў школе. Усё было вельмі добра арганізавана, а духмяны каравай па-добраму ўразіў нашых гасцей (Павел Данэк потым падзяліўся з прысутнімі, што раней падчас уручэння каравая не ведаў, што з ім далей рабіць. У музеі школы нам паказалі, як правільна сустракаць гасцей: кожны пачаставаўся смачным пірагом. Семінар атрымаўся вельмі прадуктыўным: прысутныя задавалі шмат пытанняў, з цікавасцю ўдзельнічалі ў практыкаваннях і абмяркоўвалі іх метадычныя аспекты.
https://smootrim.ru/wp-content/uploads/2016/10/61510998_1279063914_24.jpg
Вялікую цікавасць выклікаў кейс Паўла па фільму "Тры арэшкі для Папялушкі". Высветлілася, што з казкай можна добра працаваць не толькі з маленькімі, але і з 13-15 гадовымі. Пасіўная Папялушка з казки Шарля Перо атрымлівае шчасце, дзякуючы чарам сваёй хроснай, у адрозненне ад актыўнай чэшкі. Тры чароўныя арэшкі толькі дапамаглі гераіні, якая добра ўмее страляць, ездзіць на кані, танчыць, мае свецкія манеры... ды яшчэ і проста прыгажуня. Новая сучасная жанчына... Даследванне (калі, як і дзе здымаўся гэты фільм, як склаўся лёс акцёраў, дзе і чаму фільм стаў папулярным) дазваляе даведацца пра культурную палітыку ў ЧССР у 70-80-я гг. і зразумець сучасныя медыятрэнды (гэта кіно вельмі папулярнае ў краінах Скандынавіі, дзе яго як і ў Чэхіі з Германіяй абавязкова глядзяць на Каляды).Павел паказаў нам, што можна плённа працаваць не толькі з самім фільмам, але і з афішамі да яго.
15 лютага 2017 г. з аншлагам адбыўся заключны семінар у НІА (на яго з усёй краіны з'ехаліся больш за 40 медыяадукатараў). Плённа папрацавалі. Эва сказала, што гэта быў самы добры семінар, таму што на ім адбылася дыскусія і было шмат пытанняў. Пра семінар у НІА ужо добра расказалі: у сваёй фотасправаздачы Павел Лічэўскі. Тамара Мацкевіч, якая запісала і падзялілася практыкаваннем Эвы.  Павел Данэк напісаў пра семінары ў Беларусі.

Больш фота і відэа тут

Глядзіце таксама відэазапіс семінара, які праходзіў у Магілёўскім гарадскім ліцэі №1