Аўтар Святлана Локіс, г. Барысаў, СШ№ 17.
Тэма: Маніпуляцыя ў рэкламе
Клас: 3
Мэта: напрыканцы занятку вучні будуць ведаць, што такое рэклама, будуць валодаць элементарнымі ўменнямі распазнавання маніпуляцыі ў рэкламе, каб выкарыстоўваць гэта ў паўсядзённым жыцці.
Абсталяванне: рэкламныя ролікі, дэманстрацыйныя малюнкі, карткі з заданнямі для груп.
Ход занятка:
- Арганізацыйны момант.
- Уступная гутарка.
- Што значыць, на вашу думку, кіраваць?
- Навошта людзі выкарыстоўваюць кіраванне адзін адным?
- Успомніце нашы прошлыя заняткі і адкажыце, якім словам-сінонімам мы можам замяніць гэтае слова? (маніпуляцыя)
- Разглядзіце на дошцы малюнкі і адкажыце, што ці хто можа кіраваць нашымі ўчынкамі, поглядамі, думкамі і г.д.? (тэлевізар, газета, прадавец на рынку, кніга, артысты, камп’ютар, немаўлятка, пінгвіны).
- А ці толькі намі могуць кіраваць?
- Давайце ўзгадаем, хто з’яўляецца галоўным мульцяшным маніпулятарам? (Карлсан)
- Які вынік мы зрабілі на ўроку, калі праглядалі мультфільм пра Карлсана?(што ён не сапраўдны сябра, што ён можа нанесці шкоду Малышу сваімі ўчынкамі і г.д.)
- Значыць, той, хто маніпулюе, з’яўляецца ….. небяспечным?
- А ці можа быць небяспечнай, напрыклад, рэклама? І ці можа яна быць маніпулятыўнай?
- Як вы думаеце, што такое рэклама?
Рэклама – (тлумачальны слоўнік) апавяшчэнне рознымі спосабамі для стварэння шырокай вядомасці, прыцягнення спажыўцоў, гледачоў.
(Слова «рэклама» паходзіць ад лацінскага «крычаць». Як тэрмін, які азначае пэўны від дзейнасці, ён з'явіўся ў другой палове XVIII в.
- Распавядзіце адзін аднаму ў парах, што такое, на ваш погляд, рэклама дзеці мелі дамашняе заданне: запісаць на картках, як яны разумеюць, што такое рэклама).
Настаўнік выбарачна просіць прачытаць ўслых некалькіх вучняў (прыём “непадымання рукі”)
- Нагадайце, а што такое маніпуляцыя?
Маніпуляцыя — (тлумачальны слоўнік) складаны прыём, дзеянне над чым-небудзь. Пераноснае значэнне: Махлярства, махінацыі, падробка.
Гэта скрыты псіхалагічны прыём, які выкарыстоўваёцца, каб заставіць чалавека насуперак яго інтарэсам, зрабіць патрэбныя вам дзеянні. Немалаважны фактар маніпулявання - зрабіць гэта так, нібыта чалавек сам захацеў гэта зрабіць.
3. Мэтавызначэнне і тэма занятка.
- Якія ключавыя панняцці на сённяшнім занятку мы абазначылі? (маніпуляцыя, рэклама і небяспека). Прапануйце тэму ўрока.
- Сення мы паспрабуем з вамі больш дакладна разабрацца, ці змяшчае ў сабе рэклама маніпуляцыю, а калі так, то ці магчыма яе распазнаць, каб правільна рабіць свой выбар пры пакупцы тавараў, ці адмаўляцца ад яго і каб ваш выбар быў бяспечным.
4. Прагляд рэкламы.
Пра Беларусь
і Несквік
https://youtu.be/n5a_gPpGqUE .
5. Гутарка:
- Які з ролікаў, на ваш погляд, змяшчае рэкламу?
- А якая з іх носіць маніпулятыўны характар?
- Чаму так лічыце?
- Каб разабрацца больш глыбей, прапаную папрацаваць ў групах і выканаць заданні, якія і дапамогуць нам разабрацца ў гэтай няпростай тэме.
6. Праца ў групах:
Вучні адказваюць на пытанні:
А) Для каго здымалася гэтая рэклама?
Б) Каму патрэбна рэклама пра Нэсквік?
В) Навошта гэта ім патрэбна было?
Г) Якія сродкі маніпуляцыі ў рэкламе выкарыстаны?
Д) Якую небяспеку скрывае рэклама і для каго?
(звяртаем увагу, што часта аўтары рэкламы выкарыстоўваюць вядомых людзей, акцёраў, каб выклікаць давер гледачоў. Большы гук рэкламы ў параўнанні з перадачай, каб звярнуць увагу. Яркія колеры, пазітыўны настрой, вясёлая музыка, ідэальная сям’я, абяцанне добрых адзнак, рознакаляровасць, гумар і г.д.
7. Прагляд роліка пра выкрыццё некаторых момантаў у рэкламе Несквіка
https://youtu.be/ZM4kEGYEJ6k .
8. Рэфлексія
- Навошта мы з вамі ўзнімаем пытанне маніпуляцыі?
- Наступным разам мы паспрабуем з вамі скласці антырэкламу.
- Як вы лічыце, ці змяшчае ў сабе маніпуляцыю тэксты песень? Вось пра гэты прыём маніпуляцыі мы пагаворым ў наступным разе.
Відэазапіс класнай гадзіны, а таксама вынікі працы груп вучняў 3 класа Барысаўскай СШ№17 глядзіце тут: