Аўтар: Галіна Сухава
Урок з медыяадукацыйным зместам:
Урок спрыяе фармаванню медыя-інфармацыйных кампетэнцый вучняў, развіццю крытычнага мыслення.
Ідэя ўрока:
Каб зацікавіць вучняў, настаўнік спачатку паказвае некалькі слайдаў па тэме ўрока, знойдзеных у інтэрнэце і прапануе прааналізаваць іх: што выклікае давер, а што – недавер? Чаму?
Дзеці разглядаюць фота, адзначаюць, што гэта дакументальнае сведчанне пра падзеі, фота павышае давер да інфармацыі, аднак у тэксце, знаходзяць памылкі. Настаўнік прапануе вучням спраўдзіць, ці можна давяраць тэксту, знойдзенаму ў інтэрнэце, асабліва, калі там ёсць памылкі.
Тэкст на слайдзе кажа, што Аркадзь Куляшоў апісваў не толькі невыноснае жыццё салдат падчас Другой сусветнай вайны, але і паказваў пакуты, якія перажывалі родныя і блізкія воінаў.
Ключавое пытанне ўрока: Што ўслаўляе Аркадзь Куляшоў у сваёй паэме «Маці»? Якія пачуцці? Якія якасці? Ці насамрэч галоўная ідэя паэмы паказаць гора і пакуты маці?
Вучні ўвесь урок шукаюць адказ на гэтае пытанне. Для гэтага аналізуюць сюжэт паэмы, кампазіцыю, абмяркоўваюць вобразы зерня, дарогі, вярбы, каменя…
Да якой высновы прыйшлі вучні? Чаму яны не хацелі разыходзіцца пасля званка, а хацелі яшчэ і яшчэ абмяркоўваць твор? Якія яшчэ думкі ў іх з’явіліся?
Глядзіце запіс урока Галіны Сухавай, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі №5 г. Віцебска.
Дапаможныя матэрыялы:
Прэзентацыя да ўрока (pptx, 4,5 МБ)
Аўдыязапіс Маці, чытае С. Сокалаў-Воюш. (запіс з дыска "Няма прыгажэй ад маёй Беларусі")