25.07.2017
Таццяна Фадзіна, Медыяадукатар
Ці любіце вы дыстанцыйныя курсы так, як люблю іх я? Безумоўна, жывыя зносіны ў коле аднадумцаў застаюцца ў прыярытэце, але ў онлайн курсах ёсць сваё хараство і свае перавагі. І мне, знаходзячыся ў дэкрэтным адпачынку, яны відавочныя: навучанне ў індывідуальным тэмпе, свабода і гнуткасць, мабільнасць, даступнасць і камфортныя ўмовы для творчага самавыяўлення.
Ці любіце вы дыстанцыйныя курсы так, як люблю іх я? Безумоўна, жывыя зносіны ў коле аднадумцаў застаюцца ў прыярытэце, але ў онлайн курсах ёсць сваё хараство і свае перавагі. І мне, знаходзячыся ў дэкрэтным адпачынку, яны відавочныя: навучанне ў індывідуальным тэмпе, свабода і гнуткасць, мабільнасць, даступнасць і камфортныя ўмовы для творчага самавыяўлення.
«Мая душа - жудасная непаседа» (с). Менавіта таму, убачыўшы набор на дыстанцыйныя курсы «Медиаэкспресс», «Урок і медыя» і «Настаўнік - персона медыя», я запісалася на ўсе тры, вельмі спадзеючыся, што траплю на ўсё, бо з лёгкай рукі Алены Палейкі, Алены Радзевич, Тамары Мацкевіч, Міхася Кудзейкі (таленавітых і неабыякавых педагогаў), я знайшла «сваю нішу», так бы мовіць, і не выпускаю моманты вывучыць праблему медыяграматнасці ў Беларусі максімальна усебакова і прымяняць свае веды на практыцы. Тым больш, курсы пачыналіся не адначасова, а з розніцай у два тыдні кожны, што было вельмі зручна.
Калі вы пачаткоўцы ў гэтай тэме, то «Медиаэкспресс» найлепш падыходзіць для таго, каб пачаць свой шлях медыяапедагога. На гэтым курсе нас пазнаёмілі з такімі паняццямі як новыя і старыя медыя, WEB 2.0, дакладнасць інфармацыі, кліпавай мысленне, маніпуляцыя свядомасцю, падмена паняццяў, дэкадаванне і інш. Мы асвоілі мовы розных медыя, разабраліся з адносінамі ў медыяасяроддзі, пазнаёміліся з замежным вопытам, вызначыліся з аўтарскімі правамі (на днях гэтая інфармацыя мне вельмі спатрэбілася!), пагаварылі пра бяспеку ў сетцы Інтэрнэт. Але нават калі ў вас ёсць вопыт у галіне медыяадукацыі (цешу сябе надзеяй, што я ўжо не зусім пачатковец)), то і ў гэтым выпадку арганізатарам дыстанцыйнага курса атрымалася здзівіць мяне цікавымі рэсурсамі і фактамі, а таксама яны далі магчымасць пашырыць і паглыбіць свае веды.
У сярэдзіне траўня пачаўся курс "Урок і медыя», дзе мы займаліся інтэграваннем медыя ў адукацыйны працэс. Мы атрымалі разнастайны метадычны інструментарый для таго, каб не толькі «развіваць здольнасці навучэнцаў, вучыць думаць іх аналітычна, але і ажыццяўляць адаптацыйныя працэсы, якія дазваляюць жыць у сучасным грамадстве, рэалізуючы свае здольнасці.» Мы працавалі з друкаванымі медыятэкстамі, аналізавалі навіны, вывучалі парады па стварэнню школьнай газеты, знаёміліся з лэпбукам, як варыянтам працы з тэкстамі, інтэгравалі экранныя і рэкламныя медыя, сэрвісы WEB 2.0 і гаджэты ва ўрочную і пазаўрочную дзейнасць (вось дзе было раздолле для крэатыўнасці настаўніка-прадметніка і класнага кіраўніка!). Акр амятаго, арганізатары курса стварылі вельмі камфортныя ўмовы, каб мы, удзельнікі, маглі азнаёміцца з лепшымі працамі і ідэямі, а таксама падзяліцца сваім вопытам і матэрыялам. (Я апублікавала сваю распрацоўку «О птичках»)
У чэрвені я прыступіла да дыстанцыйнага курса «Настаўнік - персона медыя». Тэма прэстыжу настаўніцкай прафесіі мне блізкая, бо на базе нашай школы (г. Гродна, СШ№26), штогод арганізуецца і праводзіцца міжнародны фестываль педагагічных ідэй «Прызванне - педагог» з удзелам членаў клуба «Крыштальны журавель». На гэтым курсе мы сапраўды зірнулі на сябе па-новаму: настаўнік - медыяперсона. Арганізатары гэтага курса дапамаглі нам разабрацца з асабістым брэндынгам, сваім іміджам у сацыяльных сетках, паказалі нам разнастайнасць формаў самавыяўлення настаўніка ў сеціве, натхнілі нас на стварэнне сваіх блогаў, сайтаў, відэаблогаў, ўзбагацілі нас такой колькасцю рэсурсаў і матэрыялаў, што мне і лета не хопіць разабрацца ў іх хоць бы шапачна. Удзельнікі курса таксама шчодра дзяліліся сваім вопытам і спасылкамі, якія робяць нашу працу эфектыўнай і займальнай. У якасці практычнага задання да кожнай тэмы, нам неабходна было стварыць слайд, які б адлюстроўваў наша стаўленне да гэтай праблемы. Такім чынам, у нас атрымаўся агульны прадукт, створаны з нашых ідэй, думак і памкненняў. Я захавала на памяць свае слайды ў выглядзе прэзентацыі (гл. тут).
Вось так, дзякуючы такім творчым і ініцыятыўным людзям, як Валянціна Кашуба, Алена Парахня, Алена Шумак, Валянціна Хадасевіч, Міхась Кудзейка, Ілля Кашуба, я атрымала магчымасць павучыцца ў прафесіяналаў (прычым абсалютна бясплатна!), Натхнілася новымі ідэямі, вызначылася з тэмай свайго вопыту для іспыту на вышэйшую катэгорыю (нарэшце!), ну і парадавалася, што будучаму беларускай адукацыі быць, пакуль ёсць такія педагогі. Можа мой досвед удзелу ў дыстанцыйных курсах не так вялікі (акрамя гэтых трох, я яшчэ ўдзельнічала ў курсах «Актыўная ацэнка» і «Медыяадукацыя ў школе»), але для сябе я ўжо дакладна зразумела ўсё хараство дыстанцыйных курсаў. А нараджэнне дзіцяці - гэта дадатковы (самы важны!) стымул, каб палепшыць гэты свет для яго. Хоць бы ў тым, дзе гэта сапраўды магчыма.