«Гімназія» vs «Сярэдняя школа» ў выніках ЦТ-2017 Мінскай вобласці

Арыгінал артыкула: http://eschool.by/
Усе мы памятаем, што бягучую мадэль функцыянавання гімназій крытыкавалі на мінулым Рэспубліканскім педсавеце на розных узроўнях.
 
І, калі верыць словам Міністра адукацыі, у перспектыве ў гімназіях будуць выкладаць па агульным стандартам у рамках пачатковага і базавага ўзроўняў: з 5 па 9 клас. А гімназічны, павышаны ўзровень, павінен быць на трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі - 10-11 клас.
 
Але вынікі выпускнікоў гімназій на ЦТ-2017 у Мінскай вобласці ў паўтара раза вышэй за вынікі выпускнікоў сярэдніх школ.
Узнікае пытанне наконт дарэчнасці крытыкі ў адрас гімназій і мэтазгоднасці агучаных зменаў.
 
Бо гімназіі, худа-бедна, афіцыйна пачынаючы з 5-га класа, а фармальна - з 4-га, вядуць працу па падрыхтоўцы вучняў да паступлення. А цяпер яны павінны паказаць той жа вынік не за 7 гадоў, а за 2 гады?
 
Ці ёсць сэнс у такіх зменах? Можа варта задумацца над зменамі для сярэдняй школы?
Глядзіце статыстыку ЦТ тут.