Галіна Эдуардаўна Давідоўская, настаўнік гісторыі ДУА «Гімназія № 21 г. Мінска» распрацавала ўрок гісторыі, дзе вучні даведаюцца тэхналогію працы з такімі медыятэкстамі, як плакат і карыкатура.
Гэтыя творы ў многіх выпадках дазваляюць разглядаць эканамічныя, палітычныя, і культурныя зʼявы больш аб’ектыўна, чым пісьмовыя крыніцы. На ўроку падрабязна разглядаюцца этапы працы з плакатамі і карыкатурамі: чытанне, аналіз і тлумачэнне твора.
Аўтарка ўроку кажа: "Урокі гісторыі павінны садзейнічаць развіццю ў вучняў крытычных адносін да гістарычных малюнкаў. З гэтай мэтай можна выкарыстоўваць розныя візуальныя сродкі прадстаўлення інфармацыі: гістарычныя карціны, фатаграфіі, коміксы, плакаты, карыкатуры і іншыя выявы, якія рэканструююць гістарычнае мінулае.Пры гэтым навучэнцам неабходна тлумачыць, што кожная гістарычныя крыніца зʼяўляецца сваеасаблівай канструкцыяй. Рэжысёр, мастак, аўтар сцэнарыя, журналіст – усе яны канструююць пэўны пункт гледжання на мінулае, які залежыць ад асабістай інфармаванасці, палітычнай пазіцыі, тэхнічнага майстэрства і г.д., таму дэканструкцыя малюнка павінна праводзіцца крытычна".
Спампаваць поўны план уроку (тэкст + неабходныя для працы медыятэксты) можна тут: