Вэб-сэрвісы для настаўніка – зручная і не такая цяжкая і заблытаная рэч, як выглядае на першы погляд. Вось інструмент Google Sites. Ён просты ў выкарыстанні, багаты па функцыяналу і магчымасцям. Дазваляе бескаштоўна візуалізаваць праекты, адукацыйныя курсы і проста асобныя тэмы ў навучанні дысцыплінам. Як хутка, быстра і прыгожа аформіць ідэю на Google Sites, распісана тут.
А вось і прыклад. Гэты інтэрактыўны сайт стварыла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Тарасевіч Ганна Віктараўна са сваімі вучнямі – творчай групай 8 «А» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды».
Каманды стварыла анлайн-праект "У трыдзявятым царстве...", у якім узялі ўдзел вучні 5-6 класаў не толькі з СШ № 8 г. Ліды, а і са школ усей Беларусі. Праект уяўляе сабой квэст – на кожным з трох дзён-этапаў каманда выконвае заданні (зрабіць крэатыўную прэзентацыю, даць правільныя адказы на «Казачную віктарыну», і, нарэшце, фінал – самім стварыць казку з завязкай, поўнавартасным сюжэтам і кульмінацыяй.
Скрыншот галоўнай старонкі праекту "У трыдзявятым царстве..."
Цікава, што арганізатарка праекту Ганна Віктараўна і яе вучні не толькі прадумалі каардынацію і таймінг праекту (кожнае заданне мае свае часовыя рамкі для выканання і фіксаваную колькасць балаў для ацэньвання), але і стварылі асобную гісторыю, дзе ўвялі персанажа – ката Баюна, быццам бы ён і ёсць суправаджальнік удзельнікаў падарожжа.
Адно з заданняў квэсту "У трыдзявятым царстве..."
Адкрытая табліца для адсочвання вынікаў каманд-удзельніц квэсту "У трыдзявятым царстве..."
Альтэрнатыва стварэнню сайтаў на платформе ад Google – вэб-сэрвіс Genial.ly, які дазваляе прыгожа аформіць інтэрактыўны кантэнт і прэзентаваць яго вучням.
Гэта прыклад працы з Genial.ly ад Галіны Свентухоўскай, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства СШ №16 г. Брэста.
Ппралістайце прэзентацыю «Адукацыя, навука і мастацтва ў першай палове 19 стагоддзя»
Тэма «Адукацыя, навука і мастацтва ў першай палове 19 стагоддзя» – шырокая і неабсяжная. Колькі іменаў, фактаў, твораў! Але ўсе можна ясна структурызаваць, стварыўшы інтэрактыўны плакат на некалькі ключавых слайдаў: Адукацыя і навука, Літаратура, Жывапіс, Архітэктура. У кожным з іх – відэа, гукавыя файлы і малюнкі. Такая візуалізацыя выдатна працуе!
Раздел "Літаратура" ва ўроку «Адукацыя, навука і мастацтва ў першай палове 19 стагоддзя»
Сучасныя анлайн-інструменты – крыніца для творчасці, пераўпакоўкі ідэяў і магчымасцей падачы вядомых тэмаў пад свежым вуглом. Пазнаёмцеся з імі абавязкова.
Калі ў вас ёсць цікавыя працы, створаныя з дапамогай сучасных медыяінструментаў, дасылайце іх нам на nastaunik.info@gmail.com. Самыя цікавыя абавязкова апублікуем.