Метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі Алена Палейка распрацавала ўрок па тэме «Выкарыстанне кіна- і відэатэкстаў у фарміраванні сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый навучэнцаў».
Аўтарка кажа, что фарміраванне сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў праяўляецца ва ўмелым спалучэнні практыкаванняў і працы з медыякантэнтам. На уроку вучні замацоўваюць паняцці культуры грамадзянскасці і медыякультуры (то бок разумеюць, што ёсць стэрэатыпы, фэйкі, маніпуляцыі, дыскрымінацыя і іншыя) праз аналіз ролікаў сацыяльнай рэкламы (Медыяпраект "100 год прыгажосці") і фільма «Эксперымент 2: Хваля» (Германія, 2008, рэж.Г.Ганзэль).
Скрыншот з табліцы-аналізу сацыяльнай рэкламы "100 год прыгажосці"
Аўтарка падрабязна разглядае тэхнікі працы з відэа – праца са стоп-кадрамі, скрыншотамі і відэафрагментамі, з дапамогай якіх вучні змогуць абгрунтаваць сваё тлумачэнне матываў персанажаў фільма.
На ўроку растлумачаны тэхнікі параўнання кадраў, тлумачэння жэстаў, колераў, сімвалаў у кадры, аналіз значэння постэраў фільма. Паглядзець урок, пераняць вопыт і спампаваць працоўныя табліцы, прэзентацыю і кейсы можна тут.
Скрыншот аналізу постэраў фільму «Эксперымент 2: Хваля»
Урок медыяадукацыі па такой мадэлі аналізу кіно і відэакантэнту можа быць зладжаны настаўнікам любога прадмета па тэме вучэбнай праграмы, або класным кіраўніком на інфармацыйнай гадзіне.