Шмат хто з беларусаў думае, што беларускія навукоўцы мала што зрабілі для сусветнай навукі, асабліва для фізікі. Бо жылі беларусы бедна, вучыцца было няпроста, а эксперыменты ж патрабуюць не толькі ведаў, а яшчэ і тэхналогій. Насамрэч гэта міф, які шмат год закладала ў галовы людзей савецкая школа.
Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя заснавалі навуковае таварыства «Праметэй». Менавіта яго сябры накіраваліся ў экспедыцыю на радзіму Якуба Наркевіча-Ёдкі, каб разабрацца ці насамрэч беларусы былі цёмнай і забітай нацыяй, як і дзе яны жылі, чым займаліся і якіх поспехаў у навуцы дасягалі.
Ліцэісты разам з любімай настаўніцай Валянцінай Дзям’янаўнай Скібай знялі фільм пра сваю экспедыцыю. Ён мае назву «Услед за Праметэем. Экспедыцыя ў маёнтак Якуба Наркевіча-Ёдкі».
Паглядзіце і пераканайцеся ў тым, што радкі "Я мужык-беларус, - пан сахі і касы" - гэта, шчыра, кажучы, не пра беларускую нацыю. Прынамсі так паказалі даследаванні ліцэістаў.
Паглядзіце і пераканайцеся ў тым, што радкі "Я мужык-беларус, - пан сахі і касы" - гэта, шчыра, кажучы, не пра беларускую нацыю. Прынамсі так паказалі даследаванні ліцэістаў.
Фільм выглядае прафесійна, хаця зрабілі яго навучэнцы ліцэя Мацвей Званцоў, Дзмінтры Барташ, Іван Куляшоў, Кацярыны Літвінава, Антон Гуцько.