Калекцыя выяваў гербаў на запалкавых скрынках як спосаб даведацца больш пра беларускія гарады і мястэчкі

Дар’я Касякова, настаўніца гісторыі гімназіі №34 г. Мінска, падзялілася цікавым медыяадукацыйным кейсамНа запалкавых скрынках змешчаны гербы беларускіх гарадоў і мястэчак. Вось заданне для вучняў: трэба дэкадаваць, згрупаваць і лакалізаваць на карце гербы, якія адлюстроўваюць:
 
  • прызначэнне гарадоў (абарона, напрыклад);
  • насельніцтва гарадоў (напрыклад, паўмесяц – татарская абшчына ў горадзе, мусульмане);
  • заняткаў гараджан (напрыклад, шалі – цэнтр гандлю, ганчарныя вырабы – рамёствы). 
Дарʼя Касякова выкарыстала такі прыем у 7-8 класах пры вывучэнні гарадскога жыцця ў Рэчы Паспалітай (гарада, мястэчкі, Магдэбурга і г.д.) і ў 9 класе пры вывучэнні прамысловасці ў XIX- XX ст.-ст.
 
Фота: Дарʼя Касякова
 
Чаму карысна працаваць з выявамі гербаў? Настаўніца лічыць, што гэта дапаможа ў дасягненні:
  • Адукацыйных мэтаў – дзеці даведаюцца, якія гарады ёсць у Беларусі.
  • Выхавання патрыятызму і пачуцця гонару – апынулася, што Беларусь такая цікавая, культурна багатая і розная.
 
Nastaunik.info дзякуе Дар’і Касяковай за цікавы адукацыйны прыём і папярэджвае пра неабходнасць тлумачэння вучням базавых правіл абыходжання з запалкамі, перш чым збіраць сваю калекцыю беларускіх гарадоў і мястэчак.