Белкніга прапануе настаўнікам не падпарадкоўвацца адукацыйным стандартам Беларусі?

Зусім нядаўна, у самым канцы 2018 года,  у Беларусі пачалі дзейнічаць новыя адукацыйныя стандарты. Трэба прызнаць, што іх складальнікі зрабілі нямала крокаў наперад, каб адукацыйны стандарт адпавядаў патрабаванням рынку працы і ўлічваў пажаданні саміх вучняў і іх бацькоў. Засталося толькі адаптаваць да новых стандартаў праграмы, удасканаліць падручнікі. Аднак "Белкніга" вырашыла па-іншаму. Яна прапануе набываць рабочыя сшыткі, распрацаваныя паводле ФГОС (Федеральный государственный образовательный стандарт) - адукацыйных стандартаў чужой дзяржавы, якія ў нашай краіне не дзейнічаюць.  

Ужо амаль 10 год бацькі вучняў беларускамоўных школ і настаўнікі, якія іх вучаць, спрабуюць дабіцца ад міністэрства адукацыі, каб у Беларусі выдаваліся рабочыя сшыткі не толькі для рускамоўных школ, але і для беларускамоўных. Міністэрства спасылаецца на выдавецтвы, якія нібыта не хочуць друкаваць такія сшыткі, бо яны  не запатрабаваныя гандлем. Няўжо сшыткі, распрацаваныя па стандартах чужой дзяржавы,  з'яўляюцца прыярытэтнымі для распаўсюду ў сетцы кнігарняў "Белкніга"?