Аб праектаванні ўрока, які скіраваны на фарміраванне медыйнай кампетэнтнасці вучняў

Аб праектаванні ўрока, які

скіраваны на фарміраванне медыйнай кампетэнтнасці вучняў

Мікалай Запрудскі 

У артыкуле дадзены рэкамендацыі настаўнікам аб тым, як уводзіць ва ўрок медыйны змест, як арганізоўваць вучэбныя заняткі з максімльным эфектам у сэнсе набыцця вучнямі медыйных кампетэнцый. Адразу заўважым, што гэта не так проста, паколькі, па-першае, перагружаныя вучэбныя праграмы часта не пакідаюць часу на гуманітарныя аспекты адукацыі; па-другое, склаліся стэрэатыпы працы толькі з арыентацыяй на вучэбную паспяховасць вучняў. (Да месца заўважыць, што новы адукацыйны стандарт і тлумачальныя запіскі да вучэбных праграм 2015—2019  гадоў ужо ўтрымліваюць задачы фармавання ў вучняў ключавых кампетэнцый, да якіх, вядома ж, адносяцца і медыйныя). 

Кампетэнтнасны падыход у аспекце фармавання медыяграматнасці вучняў рэалізуецца на падставе наступных прынцыпаў:

  1. Мадэльнага прадстаўлення аб выпускніку. Гэты прынцып патрабуе канкрэтнага ўяўлення педагогам, а лепш усім школьным калектывам аб узроўні кампетэнтнасці выпускніка, то бок выдзялення набора актуальных прадметных і ключавых кампетэнцый, які па сутнасці з’яўляецца для педагогаў адукацыйнай  мэтай. Неабходным кампанентам мадэлі выпускніка павінна быць яго медыяграматнасць. Рэкамендацыі па ставарэнні кампетэнтнаснай мадэлі выпускніка можна знайсці ў артыкуле. Калі такога лакальнага дакумента ў школе няма, то да паслуг настаўніка новы стандарт і вучэбныя праграмы, у якіх пералічаны і медыйныя кампетэнцыі. 

  2. Пашыранага разумення зместу адукацыі. Гэта не толькі прадметныя веды і ўменні, але і ключавыя кампетэнцыі, у склад якіх уваходяць матывацыйны, зместавы, дзейнасны і каштоўнасна-сэнсавы аспекты медыяграматнасці.

  3. Праектавання дзейнасці па фарміраванню кампетэнцый. Прынцып патрабуе  вызначэння неабходнага і дастатковага набора вучэбных задач-сітуацый, у працэсе вырашэння якіх у вучняў з некаторай верагоднасцю фармуюцца адпаведныя медыйнай кампетэнцыі каштоўнасці, веды і ўменні. 

  4. Увядзення ў адукацыйны працэс задач-сітуацый (практыкаванняў), якія ствараюць умовы для фармавання і развіцця кампетэнцый (ў тым ліку медыйных).

  5. Аналізу і ацэнкі паспяховасці фармавання кампетэнцый. Ацэнка вынікаў навучання заснавана на аналізе ўзроўню адукаванасці, які дасягнулі вучні, у сэнсе валодання вызначанымі кампетэнцыямі (у прыватнасці, сэнсы, каштоўнасці, веды і ўменні, што скаладюць медыякампетэнтнасць), якія выступаюць мэтай адукацыйнага працэсу.  

Урок, скіраваны, акрамя фармавання прадметных ведаў і ўменняў, на медыйную кампетэнтнасць вучняў, мае істотныя асаблівасці. Разгледзім іх праз прызму дзейнасці настаўніка пры падрыхтоўцы яго да ўрока (табл.)

Табліца. Асаблівасці дзейнасці настаўніка

пры падрыхтоўцы да “медыйнага” ўрока

 

Кампаненты ўрока

Дзейнасць настаўніка пры праектаванні вучэбных заняткаў, арыентаваных на фармаванне прадметных  ведаў і прадметных уменняў

Дзейнасць настаўніка пры праектаванні вучэбных заняткаў, арыентаваных, акрамя ВУН, і на фармаванне медыйнай кампетэнтнасці вучняў

Пастаноўка мэты 

Робіць спіс дзеянняў вучняў па ўзнаўленню  і прымяненню праграмных ведаў, якія яны павінны ўмець выконваць напрыканцы ўрока 

Дадаткова: указвае сваю задачу па фармаванню ў вучняў пэўных медыйный уменняў

Адбор зместу ўрока

Абмяжоўваецца матэрыялам з падручніка

Дадаткова знаходзіць матэрыялы з іншых  крыніц, магчыма з альтэрнатыўнымі поглядамі і спосабам падачы інфармацыі

Планаванне арганізацыі працэсу 

Плануе прымяненне форм, метадаў  і сродкаў навучання, якія забяспечваюць засваенне аднаго правільнага метаду, спосабу рашэння задачы, правільнай высновы па трактоўцы ідэйнага зместу мастацкага твора і г.д.

Плануе вучэбныя сітуацыі, у якіх вучні ўспрымаюць інфармацыю, аналізуюць яе, крытэрыяльна ацэньваюць і прымяняюць для стварэння сваіх медыяпасланняў (не абавязкова ўсе, з названага, на адным ўроку)  

Кантроль і ацэнка

Плануе выхадны кантроль, змест якога скіраваны на праверку засваення тых ведаў і ўменняў, якія адзначаны ў мэце ўрока

Дадаткова плануе ацэнку вучнямі таго, наколькі ўзрасла іх медыйная кампетэнтнасць  

Разгледзім тыя дзеянні, якія настаўніку важна прадпрымаць пры праектаванні  навучальных заняткаў, арыентаваных, акрамя ведаў і прадметных уменняў, на медыйную кампетэнтнасць вучняў.  Пры гэтым пакінем за дужкамі бок ўрока, звязаны з забеспячэннем засваення навучэнцамі традыцыйных праграмных патрабаванняў.

1. Ацаніце магчымасці вучэбнага матэрыялу для фармавання медыйнай граматнасці вучняў. Такія магчымасці ёсць амаль заўседы, паколькі вучні працуюць з друкаванымі або электроннымі тэкстамі, а іх разуменне – адно з медыя- і інфармацыйных уменняў. Больш таго, есць тэмы, у якіх заключаны вялікі патэнцыял для развіцця крытычнага мыслення і медыяграматнасці ў цэлым. Напрыклад, па матэматыцы – працэнты, па фізіцы – атамная энергетыка,  па біялогіі – пытанні аховы навакольнага асяроддзя, па хіміі – карыстанне мыйнымі сродкамі, па грамадазнаўству і літартуры – маральныя каштоўнасці і г.д. 

2. Звярніцеся да кампетэнтнаснай мадэлі выпускніка (КМВ), у якой у ліку іншых, пазначаныя аспекты медыяграматнасці. Зыходзім з таго, што такая мадэль у школе ёсць. Калі яе няма, то ў настаўніка ёсць наступныя  магчымасці: 

1) ініцыяваць стварэнне мадэлі ў школе, 2) сфарміраваць уласнае ўяўленне аб ведах і ўменнях вучняў  па медыяграматнасці на выхадзе са школы, выпрацаваць уласнае каштоўнаснае стаўленне да яе, 3) звярнуцца да адукацыйнага стандарта і (або) да тлумачальнай запіскі да вучэбнай праграмы.  За аснову можа быць ўзяты каталог уменняў медыяадукаванага вучня:. Гэты матэрыял падрыхтаваны Фондам «Сучасная Польшча» (Fundacja Nowoczesna Polska) у рамках рэалізацыі Праграмы ЮНЕСКА "Інфармацыя для ўсіх". Структурна ен пабудованы ў выглядзе табліцы, у якой пералічыны медыйныя і інфармацыйныя ўменні адносна ступеняў навучання: ад дашкольнага ўзросту да адукацыі дарослых людзей. Пры гэтым кожнае ўменне падаецца на трох узроўнях: базавым, сярэднім і высокім. Дадзены каталог – надзвычай карысны матэрыял, поколькі ен не толькі дае магчымасць мець ідэальнае ўяўленне  аб выпускніку школы, але і паказвае пажаданы вынік фармавання медыйнай граматнасці на ступенях навучання. Гэта дае адказ на пытанне: што з медыяграматанасці і ў якім класе фармаваць?

Заўважым, што мэтазгодна, карыстаючыся ўзгаданым каталогам, дамовіцца з калегамі, якія працуюць у тым жа класе ці паралелі аб тым, на якія медыйныя ўменні будуць працаваць настаўнікі гуманітарных прадметаў, на якія –  прыродазнаўчых дысцыплін. Гэта прадухіліць дубліраванне і дазволіць не пакінуць па-за ўвагай тыя або іншыя важныя аспекты медыяграматнасці. Адпаведная работа, на наш погляд, можа адбыцца як па ініцыятыве адміністрацыі, так і па жаданні саміх настаўнікаў. Зараз сказанае асабліва актуальна для настаўнікаў, паколькі вучэбныя праграмы для ўсіх класаў,  як адзначалася, ужо ўтрымліваюць рэкамендацыі па выкарыстанні кампетэнтнастнага падыходу да зместу і арганізацыі адукацыйнага працэса.  

3. Выберыце з КМВ (або з каталога медыйных ўменняў вучняў адпаведнага узросту, з тлумачальнай запіскі вучэбнай праграмы)  тое ўменне, якім, па-першае, навучэнцы класа валодаюць недастаткова або не валодаюць зусім, па-другое, якое можа паспяхова развівацца ў працэсе працы  менавіта з запланаваным для вывучэння вучэбным матэрыялам. Напрыклад, калі вучні класа не разумеюць наступствы адсутнасці крытычнага стаўлення да інфармацыйных крыніц, а тэма ўрока звязана з магчымасцю разгляду альтэрнатыўных пунктаў гледжання на сітуацыю, то дадзенае ўменне можа стаць адным з кампанентаў зместу навучання на гэтым ўроку. 

4. Вызначыце адпаведную педагагічную, у даным выпадку “медыякампетэнтнастную”, задачу на ўрок. Напрыклад, навучэнцы не зусім валодаюць ўменнямі рабіць самастойныя высновы з прачытанага тэксту, а дадзенае ўменне зафіксавана ў КМВ, у вучэбнай праграме,  навучальны матэрыял дае магчымасць для фармавання дадзенага ўмення. Тады задача на ўрок можа быць такой: садзейнічаць развіццю ў вучняў уменняў рабіць самастойныя і аргументаваныя высновы з прачытанага тэксту.

5. Выберыце тыя метады і сродкі для ўрока, якія найбольш падыходзяць для вырашэння пастаўленай задачы. Выбар залежыць ад многіх фактараў:

  • ад ступені валодання вучнямі вызначаным уменнем;

  • ад таго, наколькі метад і сродак адпавядаюць стылю педагагічнай дзейнасці настаўніка і стылю пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх узросту;

  • ад таго, колькі часу спатрэбіцца на іх прымяненне (сапраўды, 45 хвілін – гэта не многа, паколькі патрэбна і  фарміраваць у вучняў прадметныя веды і ўменні, і ствараць магчымасці для іх выхавання і развіцця) і г.д.

Асаблівасці метадаў і сродкаў, якія рэкамендуецца прымяняць, – гэта іх інтэрактыўнасць, магчымасць з іх дапамогай уключаць вучняў у стасункі і з настаўнікам, і з аднакласнікамі, і са сродкамі масавай інфармацыі. Гэтаму патрабаванню адпавядаюць розныя варыянты групавой работы, а таксама метады тэхналогіі развіцця крытычнага маслення,  метады, якія прыведзены ў раздзеле “Педагогические методы преподавания и изучения МИГ: программа обучения в действии” кнігі  .

Для ацэнкі медыйнай выніковасці ўрока прымяняюцца розныя сродкі:

  1. пытанні настаўніка вучням адносна іх стаўлення  да інфармацыі, да розных яе крыніц;

  2. пытанні вучняў настаўніку;

  3. заданні па пошуку патрэбнай інфармацыі ў інтэрнэце;

  4. сітуацыі выбару;

  5. узаемаацэнка вучнямі па акрэсленых крытэрыях выкананых заданняў;

  6. напісанне вучнямі невялікіх медыяпасланняў і інш.

Такім чынам, у межах звычайных урокаў настаўнік мае магчымасці для фармавання медыйнай граматнасці вучняў. Для гэтага ёсць неабходныя метады і сродкі. Але ўрок, скіраваны на выхаванне медыяграматных спажыўцоў і аўтараў медыяінфармацыі мае пэўную спецыфіку. Для яго неабходна спецыяльна рыхтавацца. Пры гэтым патрэбна кіравацца логікай: актуальнае для фармавання медыйнае уменне, магчымасці вучэбнага матэрыялу, адпаведная задача настаўніка, адэкватныя метады і сродкі навучання, якія дапамагаюць вырашыць задачу. Гэтыя метады і сродкі адпавядаюць формуле: “Вучым таму з дапамогай чаго вучым”. Напрыклад, калі вучым пісаць медыяпавыедмленні, то гэта робім практыкай іх напісання; калі вучым інтэрпрэтацыі тэкстаў, то вучні на ўроку робяць свае тлумачэнні тэкстаў і г.д. Узоры  адпаведнага вопыту беларускіх настаўнікаў можна бачыць на сайце: https://nastaunik.eu/node/14641

Медийная и информационная грамотность: прграмма обучения педагогов. Рэжым доступу: https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/unescocurr_mil_russian.pdf.

clip.gif (1004×319)