Аўтар Таццяна Фадзіна. Практыкаванне для класнай (інфармацыйнай) гадзіны для 8 - 11 кл.
Вучні аналізуюць артыкул па шасці параметрах і робяць высновы наконт надзейнасці інфармацыі і фармуюць медыя-інфармацыйныя кампетэнцыі: уменні ацаніць надзейнасць крыніцы інфармацыі, адрозніць факты ад меркаванняў, вызначыць мэту публікацыі.
- Запытайцеся ў вучняў (студэнтаў), якім чынам яны вызначаюць, што інфармацыя, якую яны знаходзяць у Інтэрнэце, надзейная.
- Увядзіце E.S.C.A.P.E. абрэвіятуру (гл. постэр), напісаўшы шэсць ключавых паняццяў на дошцы альбо прэзентуючы плакат.
- Падзяліце вучняў (студэнтаў) на групы, раздайце лісты для запаўнення і дайце спасылку на абраную навіну (ці артыкул па тэме, якая актуальная для вучняў ці тэмы класнай гадзіны). Кожнай групе трэба будзе прааналізаваць навіну і запоўніць ліст.
- Прапануйце групам падзяліцца сваімі высновамі. Усе разам вырашыце, ці з'яўляецца гісторыя фэйкам або не.
АБМЕРКАВАННЕ
1) Прымяняючы толькі адзін пункт з E.S.C.A.P.E., вы маглі б вызначыцца з надзейнасцю гэтай гісторыі? Чаму так ці чаму не?
2) Якое з гэтых пунктаў вы лічыце найбольш карысным у высвятленні таго, наколькі інфармацыя надзейная? Чаму?
3) Які з гэтых пунктаў вы лічыце найбольш складаным для разумення альбо прымянення? Чаму?
4) Ці адчувалі вы, што ў вас дастаткова часу, каб прымяніць E.S.C.A.P.E. да гэтай гісторыі? Як у рэальным жыцці вы маглі б паскорыць працэс ацэнкі інфармацыі?
Дадатак 1. Ліст для запаўнення групы