Медыяграматнасць праз практыку крытычнага мыслення

"Настаўніцкая газета" працягвае публікацыі пра дыстанцыйны курс для педагогаў “Медыяадукацыя ў школе”. У другім артыкуле Алена Палейка распавядае пра зместавыя асаблівасці другога модуля, прыводзіць пытанні, якія ўзнікаюць у настаўнікаў пры знаёмстве з прапанаванымі дыдактычнымі матэрыяламі, пры выкананні практычных заданняў, а таксама адказы на іх ментараў. Папярэдні артыкул быў апублікаваны ў “Настаўніцкай газеце” за 21 студзеня 2021 года.
 
Артыкул цалкам тут: Спампаваць PDF.
 
Для павышэння практыкаарыентаванасці навучання настаўнікаў на дыстанцыйным курсе яго ўдзельнікам у пачатку было прапанавана правесці анкетаванне сваіх вучняў для ацэнкі ўзроўню сфарміраванасці іх медыяінфармацыйных кампетэнцый. У гэтым артыкуле мы будзем выкарыстоўваць вынікі аналізу праведзенага апытання (885 вучняў ва ўзросце 14—17 гадоў з розных беларускіх школ) для лепшага разумення актуальнасці і праблемных аспектаў школьнай медыяадукацыі. (Мал. 1)
 
Модуль 2 (практычны).
“Я — медыякарыстальнік. Я і мая медыякампетэнт насць”.
 
Гэты модуль прысвечаны развіццю крытычнага мыслення саміх настаўнікаў, для чаго яны ажыццяўлялі дэкадаванне (аналіз) розных медыятэкстаў, знаёміліся з мовай медыя, прыёмамі рэкламных маніпуляцый, вучыліся распазнаваць фэйкі, захоўваць бяспеку ў інтэрнэце і кіравацца адпаведнай этыкай і аўтарскімі правамі пры стварэнні ўласных матэрыялаў. Дыдактычны матэрыял другога модуля пачынаецца з матывацыйнага роліка “Праўда пра хлеб” з айчыннага анлайн-курса па медыяпісьменнасці для падлеткаў “Бачу. Чую. Разумею”, які стаў пераможцам агульнанацыянальнага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт — 2019”.
 
 
Гэты курс распрацавалі гродзенскія настаўнікі, ментары дыстан цыйнага курса Таццяна і Сяр гей Фадзіны. Ролік паказвае, што праўдзівыя факты пра хлеб можна падаць так, што людзі будуць баяцца яго ўжываць.
 
Чаму разуменне мэт медыя з’яўляецца ключом да разумення медыяпасылаў, якія яны нам перадаюць?
 
З першага модуля настаўнікі даведаліся, што медыяпаведамленні — гэта канструкты, спецыяльна створаныя, каб уздзейнічаць на аўдыторыю, а масмедыя маюць свае мэты. Каб прыцягнуць увагу, медыя могуць забаўляць, інфармаваць (вучыць), але часцей за ўсё СМІ хочуць пераканаць нешта зрабіць, купіць, мець патрэбнае меркаванне пра пэўныя падзеі, рашэнні ці асоб і г.д.
Гэта значыць, медыя імкнуцца ўплываць на думкі і паводзіны людзей. Мы прапанавалі педагогам разабраць два відэа сацыяльнай рэкламы з аднолькавым пасылам: засцерагчы людзей ад распаўсюджання каранавіруса. Настаўнікам трэба было разабрацца, які ролік — прыклад інфармавання, а які — прыклад прапаганды. Ці за хоўваюцца этычныя нормы ў роліках, ці не імкнуцца стваральнікі выклі каць занадта моцныя эмоцыі, каб знізіць крытычнасць мыслення?
 
Як на нас уплываюць сеткавыя алгарытмы?
 
Вельмі небяспечнай з’яўляеццатэн дэнцыя фарміравання навінавай карціны толькі са стужкі ў сацыяльнай сетцы (напрыклад, Facebook ці “УКантакце”). Справа ў тым, што сацыяльныя сеткі збіраюць пра нас персанальныя звесткі. Яны ведаюць нашу адукацыю, што мы лайкаем, якія старонкі чытаем. Сеткавыя алгарытмы наладжаны так, што стужкі навін нам паказваюць толькі тое, што нам падабаецца, і ігнаруюць альтэрнатыўную, больш шырокую інфармацыю. Так,калі ў стужцы з’яўляецца паведамленне з процілеглым меркаваннем, хутчэй за ўсё карыстальнік яго проста прагарне, не стане каменціраваць, рэпосціць або ставіць лайк. Алгарытм гэта запомніць і наступны раз ужо не стане паказваць пасты ад нецікавага карыстальніка акаўнта. Такім чынам, сацыяльная сетка добра ведае нашы густы і прыярытэты і паказвае нам дакладна тое, што нам бу дзе падабацца. По шукавікі, на прыклад, Google, Yandex і Bing, таксама захоўваюць інфармацыю пра спасылкі, якія мы адкрывалі раней. Яны
выдаюць у першую чаргу артыкулы на сайтах, якія нам ужо знаёмы. Таму калі два карыстальнікі ўвядуць адзін і той жа запыт, вынікі пошуку ў іх могуць быць рознымі. Такім чынам, мы знаходзімся ў сваёй інфарма цыйнай бурбалцы.