Запусці ў хату беларускіх паэтаў, называецца:) Містычная гісторыя:)
Прыдумала я на Дзяды павесіць у сябе ў рабочым кабінеціку партрэты паэтаў, па якіх я рабіла кніжкі ці па якіх цяпер раблю. Я такія "іканастасы" наогул паважаю, у калідоры ў мяне — цэлая галерэя партрэтаў сваякоў, у кухні — дзяцей, дык у кабінеце сама просяцца беларускія паэты. Раней у мяне на стале стаяў адзін Дудар — калісьці брала ягоны партрэт у рамку для мерапрыемства ў гімназіі, дык паставіла.
Выбрала прыгожыя фоты — Дубоўка, Купала, Чарот, зноў жа Дудар, ужо іншы, татаву фотку ўзяла, паехала ў Менск раздрукавала, у шкло пад рамачкі, усё прыгожанька.
Учора павесіла.
Пачалі яны падаць. То Чарот упадзе. То тата. То Дубоўка. Увесь вечар, як тыя старушкі з верша Данііла Хармса. Падаюць і падаюць. Я павешу — яны падаюць па адным. Павесіла зноў, насварылася на іх, легла спаць. Раніцай устаю — усе на падлозе, як адзін. Толькі Дудар стаіць на сваім месцы, пасміхаецца.
Ладна, думаю. Паляжыце пакуль на кніжных паліцах усёй камандай, дамоўцеся паміж сабой, што вам ня так і як будзем жыць далей.
І пайшла сабе на кухню па справах.
І тут як грымне, як зазвініць, як завішчыць нешта! Прыбягаю. Усё на падлозе, рамкі разляцеліся на кавалкі, шкло па ўсёй хаце, здымкі парэпаныя, на тварах шнары і пісагі, госпадзе ты божа мой!
Пакуль прыбіралася, паабразала сабе рукі, але злавацца не магу, адно смяюся. Ніяк не памірацца паміж сабой беларускія паэты:) Такі гвалт паднялі ў хаце, шкла набілі, дрэва ашчапалі, цвікі са сценаў павыдзіралі, ух:) Літпрацэс:)
…
Усё, паразумеліся) Не падаюць, размясціліся па рамках, хто курыць сабе, хто чытае, хто глядзіць у задуменні) Не хапае Купалы і Глебкі, але гэтыя якраз мірныя людзі, то далучацца пазней у агульную згоду. Паэты, па якіх я зрабіла альбо раблю кніжкі, пільнуюць, каб не спынялася)
…
15 снежня
Як сабе хочуць нашыя бээсэсэраўскія хлопцы, але і ў іх хутка Каляды)