На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі з'явілася інфармацыя аб правядзенні нацыянальнага даследавання якасці адукацыі, якое пазіцыянуецца як "адна з чаканых знакавых адукацыйных падзей 2023 года і новае для краіны даследаванне, накіраванае на атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі аб стане сістэмы агульнай базавай адукацыі для прыняцця абгрунтаваных кіраўніцкіх рашэнняў".
Задачы нацыянальнага даследавання якасці адукацыі (НИКО – абрэвіятура з рускай "Национальное исследование качества образования")
- вызначэнне ўзроўню функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, якія маюць агульную базавую адукацыю;
- аналіз фактараў, звязаных з узроўнем сфарміраванасці функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў;
- выяўленне адпаведнасці адукацыйнай практыкі актуальным запытам навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў;
- інфармаванне грамадскасці аб якасці падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства, эфектыўнага вырашэння жыццёвых задач.
Асноўны этап даследавання – тэсціраванне навучэнцаў, працягласць якога складзе паўтары гадзіны (дзве 40-хвілінныя сесіі з 10-хвілінным перапынкам). Кожны ўдзельнік атрымае варыянт працы, які змяшчае заданні па двух абласцях функцыянальнай пісьменнасці (чытацкай і матэматычнай або прыродазнаўчай і фінансавай).
Галоўнай асаблівасцю дыягнастычнай работы з'яўляецца арыентацыя на праверку здольнасцей навучэнцаў выкарыстоўваць атрыманы на навучальных занятках вопыт (асвоеныя веды, уменні, спосабы дзейнасці) для вырашэння жыццёвых праблем, змадэляваных у заданнях. Пры выкананні дыягнастычнай работы ўвага ўдзельнікаў даследавання будзе сфакусавана на пэўных жыццёвых сітуацыях, патрабуючы прымянення комплексу практыка-арыентаваных навыкаў.
Актуальная інфармацыя аб праекце будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле "Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі ":
- чытацкая пісьменнасць
- матэматычная пісьменнасць
- прыродазнаўчая пісьменнасць
- фінансавая пісьменнасць