Была сёння на Вайсковых, трохі прыбралася ў нашых: у Чорнага і Труса, у Бянігны Іванаўны, Купалавай маці, у бацькі Міхася Багуна, у Дударова настаўніка Пятра Маккавеева і ў доктара Гузарэвіча, які, працуючы падчас акупацыі ў бальніцы (цяпер трэцяя каля Дынама), перадаваў партызанам лекі і бінты, а калі яго ўзяло гестапа, раскусіў ампулу з цыянідам.
Мария Гриц , белыя каменьчыкі, якія вы падсыпалі да помніка доктару Урванцову, усё такія ж белыя і надзейна абараняюць помнік ад бруду. Alena Masla, у Фёдара Вайткевіча квітнеюць пралескі, што вы пасадзілі. Яшчэ няма травы, і адтаго так добра відаць – яшчэ і па сёння – плён колішняй валанцёрскай працы, якую рабілі дзясяткі чалавек, ратуючы Вайсковыя некалькі год таму: новазалітыя кветнікі і пастаменты, пафарбаваныя агароджы. З'явіўся навюткі помнік Алесю Гурло – пэўна, пастараліся сваякі. Надзейна трымаецца бюст Міровіча, адрамантаваны купалаўцамі.
Вечнасць, якая пануе на Вайсковых, уражвае мяне кожны раз, калі я там бываю. Нічога не дарэмна.
…
Нешта сёння такая стужка, што вочы ўсю раніцу на мокрым месцы.
Са святам, з нашым беларускім Дабравешчаннем) 105 – і каб і далей, і вечна)
…
Пэўна, найлепшы верш па тэме. Дзякуй, Святлана Нілла , што нагадалі.
...пакаштаваўшы рознага
дакладна ведаеш, што нічога так не ўстаўляе, як устаўная грамата
і шчасце там дзе чалавек выходзіць з зоны камфорту
а краіна ламае фарматы
так і было дваццаць пятага
яны выйшлі ўжо на золку
вываліліся ў чэрава горада
і ніхто не заўважыў
як учорашняе паветра набыло водар свабоды
і першыя прамяні сонца паставілі на іх таўро
шчасця з кулакамі. і прыпечанай крыві колераў ватэрлоо.
так і прайшло стагоддзе
удзень мы пісалі даклады, маліліся за блізкіх, добры настрой і сонны канвой
уначы Еўропа чула ваўчыны вой.
яна хрысцілася і спала далей
вядома. з усіх саванаў цяплейшы — свой
па сотцы за сотку
выпі на хутары
выпі ў высотках
у гэты дзень
сто гадоў самоты — адзінае свята, якое заўжды з табой
Прага, 23.02.2018 (c) Ales Plotka