Медыяграматнасць. Серыялы і што трэба пра іх ведаць

 

З нагоды надыходу жаночага дня прапануем перачытаць артыкул Евы Вежнавец пра расійскія серыялы. Гэта мяккая сіла, якой спрабуюць фармаваць грамадскую думку і паводзіны людзей.Але ж мы памятаем - калі разумееш, з якой мэтай зроблена прапаганда, яна перастае дзейнічаць!

Вось некалькі цытат пра вобраз жанчын:
"Сучасны расійскі серыял падае нам два асноўныя жаночыя тыпы — агрэсіўную фатальную жанчыну, сцерву, меркантыльную кар’ерыстку і тую самую Адзігітрыю, «верную сяброўку чалавека», чыё шчасце — у рамантычным каханні, прыналежнасці да мужчыны, рэпрадукцыйнай працы, побытавым і эмацыйным абслугоўванні сям'і... Жанчыны-сцервы і «харошыя жанчыны» ў фільмах пастаўленыя ў сітуацыю саперніцтва за мужчыну як за рэсурс. Выйграе харошая, сцерва рыдае ў падушку."
"Ідэалогія расійскіх серыялаў незаўважна ўтрымлівае мужчын і жанчын у выгадных ролях салдата імперыі і мацеры, якая абслужыць салдата і народзіць новыя шэрагі байцоў і мацярок."
"Гледачу прапаноўваюць зразумець рэзкага, справядлівага мужыка (часта "сілавіка"), які столькі перанёс, што цяпер можа гнабіць жонку і даваць па карку сыну-падлетку. Жанчыне пры гэтым паложана глядзець жалобнымі ўсёдаравальнымі вачыма Адзігітрыі, прытуліўшыся да лядоўні ў сітцавай сукеначцы і фартушку...
Гэты ўзор крайняй жаночай пакорлівасці, на маю думку, ніколі не быў уласцівы нашай ментальнасці. Літвінскія і беларускія жанчыны не сядзелі замкнёныя ў церамах, не цярпелі «снохачества» і збіцця як абавязковай атрыбутыкі замужжа. Князёўна Рагнеда, Еўфрасіння Полацкая, Магдалена Радзівіл, Вайтоўна, Эмілія Плятэр, Бандароўна — вось фігуры, якія існавалі ў беларускім калектыўным уяўленні. Дадамо сюды фальклорных і літаратурных гераінь — і там пануе вобраз непакорлівай, «сварлівай бабы», «вядзьмаркі» Станіславы, якую не так і проста ўскаціць на лаву."
 
Ніжэй - распрацоўка заняткаў на тэму "Серыялы і што пра іх трэба ведаць"
 

Мануал для тренеров

Презентация (RU)

Прэзентацыя (BY)