Кніжныя размовы: агляды-рэцэнзіі беларускіх дзіцячых кніг

Не сакрэт, што праграма беларускай літаратуры састарэла. Аднак дзяцей, якія жывуць у інфармацыйны век, можна зацікавіць кнігамі пра сучасныя праблемы, якаснай класікай і, вядома, прыгодамі і фантастыкай. Таму складаем рэкамендацыйны спіс дзіцячых кніг самастойна!
 
Лепш гэта рабіць разам з бацькамі, якія адсочваюць навінкі дзіцячай літаратуры і перакладаў, чытаюць раней выдадзеныя кнігі новым вокам. На старонцы "Кніжныя размовы" ёсць агляды каля 300 кніг. Там бацькі і настаўнікі дзеляцца ўражаннямі, рэакцыяй дзяцей, спрачаюцца, абмяркоўваюць беларускія выданні.
 
 
 
 
Апытанкі паказваюць, што разам з беларускімі народнымі казкамі ў топ папулярнасці трапляюць "Палескія рабінзоны" Янкі Маўра, "Мы з Санькам у тыле ворага" Івана Сяркова, кнігі Міхася Чарняўскага і Васіля Віткі. Вельмі падабаюцца дзецям пераклады шведскіх, англійскіх, французскіх аўтараў, бо перакладаецца ж найлепшае. А вось кнігі прапагандыстаў з ліку карэспандэнтаў органаў КПБ, неяк і не ўзгадваюцца, не гледзячы, што дагэтуль перавыдаюцца і ляжаць у кніжных крамах.
Ёсць кнігі, якія варта пачытаць і настаўнікам.
 
 
Адзначым, што большасць кніг цяпер даступна ў інтэрнэце, многія з іх маюць і аўдыёфармат. Гугліце і вам пашанцуе!
 
Вось некаторыя з рэсурсаў:
https://gavarun.by/ (аўдыякнігі, мультфільмы, коміксы, анімаваныя ролікі, песні)
https://knihi.com/ (Белалуская палічка)
https://audiobooks.by/ (беларускія аўдыёкнігі)
 
Таксама ў сеціве існуюць групы
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры