15.01.2025
Адукаторыум
запрашае навучыцца і пачаць ствараць сучасны ды запатрабаваны адукацыйны прадукт: відэаролікі, анімацыю, анлайн-гульні і інтэрактыўныя заданні.
Прадукт, які будзе даступны дзецям і настаўнікам па ўсім свеце 24/7 і які будзе даваць базавыя школьныя веды па-беларуску без прапаганды, якой перанасычаныя сучасныя ўстановы адукацыі.
Фармат працы і праграма:
- 1 раз на 2 тыдні вэбінар па тэмах: формы і тэхналогіі мультымедыя-прадуктаў, мастацкі складнік адукацыі, сцэнараванне і драматургія, гейміфікацыя, распрацоўка ТЗ і камунікацыя з тэхнічнымі спецыялістамі і інш.
- Знаёмства з вырабнікамі кантэнту, тэхнічнымі і творчымі спецыялістамі, якія працуюць у сферы дзіцячых мультымедыя.
- Самастойная ці групавая праца па даследванні, аналітыцы існуючых ці магчымых адукацыйных мультымедыя-рашэннях.
- Конкурс артыкулаў і мікрагрантаў на распрацоўку пілотных прадуктаў.
- Шмат віртуальнай прасторы для ўзаемадзеяння і зваротнай сувязі ад калегаў.
Дзеля бяспекі будзе магчымасць ананімнага ўдзелу.
Тэрміны і ўмовы
Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца да 26 студзеня 2025 г. Заняткі распачнуцца не пазней за сярэдзіну лютага.
Рэгулярны ўдзел у вебінарах (2 сазвонкі па 3 гадзіны на месяц) і выкананне самастойнай ці групавой хатняй працы (да 6 гадзін на месяц) з'яўляецца абавязковай умовай праграмы. Калі ласка, грунтоўна заплануйце свае магчымасці ды занятасць.