
У сеціве з'явўся падручнік і сшытак для вывучэння беларускай мовы на ўзроўні А1.1 і аўдыяматэрыялы да ўсяго курса і відэаўрок для 1 модуля
https://www.youtube.com/@Ahmie%C5%84
Стваральнікі падручніка пішуць: Сардэчна запрашаем у свет беларускай мовы з новым падручнікам для дзяцей 5–7 гадоў! «Агменьчык» — сучасны, інтэрактыўны навучальны матэрыял, які дапаможа весела і цікава вывучаць мову. Як маленькі агменьчык у сэрцы, ён запаліць любоў да роднага слова і культуры.

• Дзейсны падыход: гульні, заданні і практыкаванні, якія стымулююць актыўнасць і робяць дзяцей даследчыкамі ў свеце мовы.
• Інтэрактыўныя элементы: малюнкі, аўдыё і відэа дапамагаюць лепш запамінаць словы і развіваць зрокавыя і слыхавыя навыкі.
• Камунікатыўныя навыкі: дзеці вучацца чытаць, пісаць і размаўляць па-беларуску ў паўсядзённых сітуацыях.



