Мікола Півавар
Гістарычныя й краязнаўчыя вандроўкі як сродак выхаваньня
Турысцка-экалягічна-краязнаўчы клюб «Дзьвіна» Лужасьнянскай гiмназii займаецца пытаньнямi распрацоўкi турыстычных, турыстычна-краязнаўчых, турыстычна-экалягiчных вандровак у рамках усебеларускай экспэдыцыi «Наш край» на працягу 1995– 2002 гг. За гэты час праводзiлася вялiкая праца па зьбiраньні фактыч- нага матэрыялу, вывучэньні краязнаўчай лiтаратуры, архiўных матэ- рыялаў, апытаньнi мясцовых жыхароў i г.д. На аснове атрыманых зьвестак былi распрацаваныя некалькi дзясяткаў турыстычна-края- знаўчых маршрутаў па навакольлях Вiцебску, Гарадоцкім, Ар- шанскім, Шумiлiнскім, Полацкім, Талачынскім, Сеньненскім i Ра- сонскім раёнах. Усе яны пракладзеныя з улiкам тых гiсторыка-куль- турных аб’ектаў, якiя сустракаюцца на шляху руху.
Прымалiся пад увагу й проста прыгожыя мясьцiны, такiя фактары, як блiзкасьць да вады й камунікацыяў (галоўным чынам да чыгункі, бо гэта най- больш танны й зручны для турызму вiд транспарту). Такiя маршруты ў навакольлях гарадоў маюць вялiкую пазнаваль- ную й выхаваўчую ролю. У час падрыхтоўкi ды правядзеньня ван- дроўкі навучэнцы больш трывала знаёмяцца з гiсторыяй, геаграфiяй, геалёгiяй, экалёгiяй краю, атрымоўваюць эстэтычнае задавальненьне ад зносiнаў з прыродай, загартоўваюць свой арганiзм.
Гэтай працай мы iмкнулiся прыцягнуць увагу шырокага кола гра- мадзкасьцi да «блiзкага» турызму, г.зн. нескладаных турыстычных падарожжаў па родным краi, i празь iх садзейнiчаць выхаваньню грамадзянскiх якасьцяў чалавека, адраджэньню нацыянальнай са- масьвядомасьцi беларусаў. Для разьвiцьця блiзкага турызму неабходная наяўнасьць значнай колькасьцi распрацаваных маршрутаў.
На жаль, на сёньняшнi дзень мэтадычная праца ў гэтым кiрунку вядзецца недастаткова, амаль адсутнiчае лiтаратура ў бiблiятэках. У бальшыні выданьняў гэтай скiраванасьцi асьвятляюцца толькi агульныя палажэньнi турызму, засяроджваецца ўвага на яго прыцягальнасьцi й карыснасьцi да лю- дзей рознага веку. У той жа час, пэўныя краязнаўчыя крынiцы саста- рэлi й патрабуюць удакладненьня. Бракуе даведачнай лiтаратуры пра помнiкi прыроды мясцовага значэньня, гiстарычныя аб’екты, якiя раней не прыгадвалiся зь iдэалягiчных матываў. Карысных у практычным пляне выданьняў, дзе б утрымлiвалiся гатовыя туры- стычна-краязнаўчыя маршруты, мэтодыка распрацоўкi маршрутаў, – проста ня йснуе. Сытуацыя пачала мя-няцца толькі апошнім часам. Колькі словаў пра практычную прыдатнасьць нашых маршрутаў. У часы вандровак гурткоўцамi было зроблена некалькi адкрыцьцяў. Сярод iх – адна з самых вялiкiх хвояў у нашай краiне – каля вёскi Сушчова Вiцебскага раёну.
Таксама мейсцы зь вельмi рэдкiмі расьлi- намі, занесенымі ў Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусі: палявы часнок (Gladiolus imbricatus) i рагулькі высокiя (Delphinium elatum) каля вёскi Дутчына Вiцебскага раёну ды ў пойме ракі Лужасьнянка. Дакумэнты на наданьне iм статусаў помнiкаў прыроды падрыхта- ваныя сябрамі клюбу й перададзеныя ў Вiцебскую гаррайiнспэкцыю прыродных рэсурсаў ды аховы навакольнага асяродзьдзя. Знойдзены ўнікальны прыродны аб’ект у пасёлку Лужасна – дуб, якi зросься зь ясенем.
Праведзенае вывучэньне й апiсаньне адзiнага мейсца вы- растаньня ў нашай краiне рэдкай расьлiны, занесенай у Чырвоную кнiгу Беларусі, – цынклiдотуса дунайскага (Cinclidotus Danubicus) на далямiтавых парогах каля раб. пасёлку Руба Вiцебскага раёну. Апiсаны невядомы раней i не зарэгiстраваны ў «Зборы помнiкаў гiсторыi й культуры Вiцебскай вобласьцi» будынак паштовай стан- цыi на шашы Вiцебск – Смаленск у Лёзьненскiм раёне, сядзібны дом Ігната Манькоўскага (якога некалі лічылі верагодным аўтарам паэмы «Энэіда навыварат») у в. Мазалава Віцебскага раёну; Сьвята- Прачысьценская царква ў в. Кабішча Гарадоцкага раёну. Падрыхта- ваныя дакумэнты для падачы ў Дэпартамэнт па ахове помнiкаў гісто- рыі й культуры Міністэрства культуры для наданьня будынкам статусу помнiка архiтэктуры. Таксама неабходныя дакумэнты рыхту- юцца на адмiнiстрацыйны будынак (канец XIX ст., стыль мадэрн) ды былую царкву Ўзьвiжаньня Крыжа (пачатак XIX ст., клясыцызм) у п. Лужасна. Адшуканыя не занесеныя ў «Збор помнiкаў» гара- дзішча каля в. Сасноўка, курган і каменныя крыжы каля в. Сушчова, курган каля в. Мазалава Віцебскага раёну, курганы ў лясным масiве каля возера Лосьвiда Пруднiкаўскага сельсавету Гарадоцкага раёну. Падчас вандровак вядзецца ня толькi падрабязнае апiсаньне маршруту, але й фатаграфаваньне помнiкаў гiсторыi, культуры, архi- тэктуры, археалёгii, помнiкаў прыроды й проста цiкавых, прыгожых мейсцаў.
Маецца больш за 700 каляровых фатаздымкаў. Усе яны пераведзеныя ў лічбавую форму й выстаўленыя на сайце www.kraj.vitebsk.net. Усе вандроўкі, цiкавыя знаходкi й пляны на будучыню асьвят- ляюцца ў мясцовым друку з мэтай папулярызацыi ведаў пра свой край сярод насельнiцтва. Яшчэ адным практычным вынiкам нашае працы стала распра- цоўка мэтодыкi падрыхтоўкi й правядзеньня турыстычна-краязнаў- чых маршрутаў. Яна была апрабаваная на практыцы, дала неблагiя вынiкi. Вiцебскi дзяржаўны ўнiвэрсытэт даў згоду на выданьне гэтай працы асобнай брашурай. Гэткiм чынам, турыстычна-краязнаўчыя маршруты адыгрываюць важную ролю ў выхаваўчай працы з моладзьдзю, спрыяюць разь- вiцьцю як краязнаўства, гэтак i турызму, дазваляюць гаварыць пра пэрспэктыўнасьць выкарыстаньня такiх маршрутаў ня толькi края- знаўчымi арганiзацыямi, школамi, iншымi зацiкаўленымi ўстановамi, але й дзяржаўнымi ўстановамi, бізнэсовымі структурамі для масава- га адпачынку й аздараўленьня грамадзянаў краіны й замежных ту- рыстаў.
Вандроўкі нядзельнага адпачынку ў навакольлях Віцебску Кожнаму чалавеку для нармалёвага жыцьця патрабуецца нарма- лёвы адпачынак. Але часта адбываецца так, што добры адпачынак немагчымы з розных прычынаў: адсутнасьці часу, грашовых сродкаў, жаданьня ад’яжджаць далёка ад дому на доўгi тэрмiн i iншых. Ня- дзельныя вандроўкі па навакольлях гораду не залежаць ад гэтых чыньнікаў. Больш за тое, яны ўзбагацяць вас i далучаць да нашай гiсторыi, дапамогуць атаясамiць самiх сабе як частку свайго краю. Iншыя, праўда, могуць запярэчыць, што нашыя навакольлi, маўляў, не багатыя на славутасцi, якiя б былi сусветна вядомымі. Так, сусь- ветных цудаў у нас няма.
Але й з тых адзiнак, што захавалiся, нам ёсьць чым ганарыцца. На iх i трэба выхоўваць нашую сьведамасьць. Турыстычна-экалягічна-краязнаўчы клюб «Дзьвіна» прапануе ва- шай увазе некаторыя з распрацаваных маршрутаў. Яны прывабныя тым, што разьлiчаныя на адзiн сьветлавы дзень, багатыя на славу- тасьцi й прыгожыя мясьцiны, не патрабуюць спэцыяльнай туры- стычнай падрыхтоўкi й рыштунку, значных матэрыяльных выдаткаў i фiзычнай загартоўкi. Схадзiўшы ў вандроўкі па нашых маршрутах, вы атрымаеце не- шта большае, чым проста добры настрой ад прыемна праведзенага дня. Прайшоўшы па iх, вы зробiце падарожжа ня толькi ў прасторы, але i ў часе. Пройдзеце за некалькi кiлямэтраў сотнi й нават тысячы гадоў! Убачыце тую нашу гiсторыю, пра якую толькi зусім крыху чыталi ў кнiгах. Ня толькi ўбачыце, але й зможаце дакрануцца да гi- сторыi, пра якую нават i ня ведалi. Бальшыня маршрутаў распраца- ваная для пешых падарожжаў, але ж ёсьць такiя мейсцы, што знахо- дзяцца далёка ад гораду й маюць шмат цікавых аб’ектаў.
У такiя мейсцы лепей наладжваць аўтобусныя экскурсii. Яны скарачаюць час на наведваньнi й паляпшаюць мабiльнасьць групы. Вандруйце па родным краі! Няма розьніцы як, але вандруйце, і вы ўбачыце, якая прыгожая нашая зямля і як яна вартая, каб мы яе любілі! Гэта толькі выбраныя маршруты з распрацаваных намі, калі вы зацікавіліся якімі-небудзь зь іх ці жадаеце распрацаваць свой з выка- рыстаньнем дадатковых матэрыялаў – зьвяртайцеся ў турыстычна- экалягічна-краязнаўчы клюб «Дзьвіна» Лужасьнянскай гімназіі. Даведку можна атрымаць па тэлефоне: 95-23-01 (Лужасна). Без сувязі з намі вы таксама можаце распрацаваць свой маршрут. У гэтым вам дапаможа сьпіс літаратуры, які пададзены напрыканцы.
Некаторыя маршруты вандровак, распрацаваныя
ТЭКК «Дзьвіна» ў навакольлях Віцебску
Літаратура
Туристические маршруты по Белоруссии. – Мн., 1967.
Туристическо-экскурсионные маршруты Минского бюро путешествий и экскур-сий: Краткий тематический справочник-путеводитель. – Мн., 1978.
Туристические базы профсоюзов. – М., 1969.
Туристические маршруты. – М., 1972–1979 гг. и далее.
Путешествие за тайной. Туристическо-краеведческие походы. – М., 1990.
Приглашает Витебск. – М., 1986.
Рыжавская Г.Я. Западная Двина (Библиотечка туриста-водника).– М., 1985.
По Верхнему Неману и Налибокской пуще. – Мн., 1989.
Михайлов В., Морозов А., Пешком и на лыжах. – Мн., 1990.
Попадейкин В.И. Туристические маршруты Подмосковья. – М., 1989.
Пивовар Н.В. «К дубу-великану» // «Віцьбічы». – 1998. – 10.02.
Яго ж. «Изюминка» маршрута – почтовая станция» // «Віцьбічы». – 1998. –11.06.
Яго ж. «Здравнево. Руба. Пороги» // «Віцьбічы». – 1998. – 9.09.
Макаревич Э. Туристические походы выходного дня. – М., 1990.
Симаков В.И. Походы выходного дня. – М., 1977.
Витебск. Энциклопедический справочник. – Мн., 1988.
Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi. Вiцебская вобласць. – Мн., 1985.
Архiтэктура Беларусi. Энцыклапедыя. – Мн., 1993.
Антипов В. Парки Белоруссии. – Мн., 1975.
Федорук А. Садово-парковое исскуство Белоруссии. – Мн., 1989.
Памятники природы Беларуси. – Мн., 1986.
Чантурия В. Архитектурные памятники Белорусии. – Мн., 1982.
Жучкевич В.А. Топонимический словарь Белоруссии. – Мн., 1968.
Живописная Россия. Репринтное издание. – Мн., 1993.
Сапунов А. «Витебская старина» т.1, 4, 5. Витебск, типо-литографияГ.А. Малкина, 1883–1888.
Сапунов А. «Река Западная Двина». – Витебск, 1893.
Никифоровский Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов употребления. – Витебск, 1895.
Никифоровский Н.Я. Нечистики: собрание простонародных в Витебской Белоруссии преданий о нечистой силе. – Витебск, 1907.
Памятные книжки Витебской губернии на 1842–1913 гг. – Витебск, 1843–1914.
Обзоры Витебской губернии за 1842–1913 гг. – Витебск, 1843–1914 гг.
Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. Т.1–4. – Мн., 1993–1999.
Энцыклапедыя археалогii i нумiзматыкi Беларусi. – Мн., 1994.
Энцыклапедыя прыроды Беларусi: У 5 т. – Мн., 1983–1986.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия. – Мн., 1986.
Блакiтная кнiга Беларусi. – Мн., 1995.
Прырода i прыродныя рэсурсы Вiцебскай вобласцi. Паказальнiк лiтаратуры. – Віцебск, 1989.
Мапы Віцебску й Віцебскай вобласьці розных гадоў выданьня.