Чаму наша дзяржава баіцца адукацыі?
1 верасня павінен быў адбыцца адукацыйны пікнік - сямейнае свята з нагоды пачатку навучальнага года. Аднак яго забаранілі. Не пікет, а пікнік! Яўгенія Пастэрнак апублікавала свой выдатны тэкст пра праблемы падлеткаў, які яна рыхтавала для пікніка. Я вырашыла далучацца да яе і друкую свае думкі пра альтэрнатыўную адукацыю ў Беларусі. Такую, якая дазволіць пакаленню Z пабудаваць краіну без забаронаў, дзяржаву, якая не баіцца адукацыі.



