Тэма першага ўрока – «Вайна». Толькі не гэта!
У гэтым годзе першы ўрок Дня ведаў пройдзе на тэму «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны».
Міністэрства адукацыі лічыць, што тэма “Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” будзе спрыяць “фарміраванню грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення і стаць магутным імпульсам для арганізацыі выхаваўчай работы”.
Чаму зноў вайна? Да чаго нас рыхтуюць? Нацыянальную свядомасць якой нацыі фармуюць, калі Беларусь наогул у тэме не згадваецца?



