Грамадская дыскусія: Каштоўнасці і псіхалогія дзейнасці
14.03.2012
Паводле сацыялагічнага апытання, праведзенага сярод старшакласнікаў ды іх настаўнікаў, тройка сучасных каштоўнасцяў выглядае так: сям’я (90%), справядлівасць (70%), стабільнасць (60%). Такія каштоўнасці як «уласнасць», «салідарнасць» у якасці прыярытэтных не выбралі ні дзеці, ні настаўнікі. А свабода як каштоўнасць сталася прывабнай для 50%.
Вынікі цікавыя. З аднаго боку, квітнее «махровы» кансерватызм. З іншага, назіраецца «памяркоўная» ліберальнасць. І поўная адсутнасць разумення, што быць свабодным, не маючы нічога, і чакаць справядлівасці, не праяўляючы салідарнасці, немагчыма.