Таццяна Шчурко

Чаму «настаўнік года» перамагае беларускую настаўніцу?

29.11.2011

Таццяна Шчурко, Новая Еўропа

Увосень у Мінску завяршыўся чарговы конкурс «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2011». Конкурс ладзіцца ў Беларусі не штогод – за дваццаць апошніх гадоў іх было ўсяго дзевяць. Аднак гэтага дастаткова, каб канстатаваць парадокс: у краіне, дзе настаўнікамі працуюць збольшага жанчыны, пераможцамі прафесійнага конкурсу робяцца пераважна мужчыны.
За перыяд існавання конкурсу мужчыны рабіся пераможцамі шэсць разоў, а жанчыны – толькі тры. Пры гэтым жанчыны практычна заўсёды дамінуюць сярод удзельнікаў фіналаў.