Навучанне па-беларуску – плюсы і прывілеі
18.11.2011
Святлана Цішко, Рэгіянальная газета
Адзіны ў Смаргоні першы клас з беларускай мовай навучання невялікі – 11 чалавек. У гэтым і бацькі дзяцей, і педагогі бачаць свае плюсы.
1 «В» клас з беларускай мовай навучання адкрыўся сёлета на базе СШ №1. Тут па-беларуску выкладаюць усе прадметы, акрамя рускай мовы. Уся дакументацыя вядзецца таксама на беларускай мове.
Цяпер дзеці разам са сваёй настаўніцай Ірынай Шаніховіч рыхтуюць ранішнік. Ён будзе прысвечаны восені і таму, што былыя дзетсадаўцы сталі першакласнікамі – дзеці атрымалі вершы, вучаць іх і рэпеціруюць свае выступленні.