Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар: М. В. Жуковіч, г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.