Карысная інфармацыя

Медыяграматнасць на ўроках гісторыі і грамадазнаўства: дапаможнік для настаўнікаў.

Прадстаўляем новы метадычны дапаможнік для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Гэта зборнік артыкулаў, прысвечаных метадычным і практычным аспектам медыяадукацыі і фарміравання медыяграматнасці вучняў. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, паспяхова фарміраваць не толькі прадметныя кампетэнцыі, але і медыяграматнасць.

Святлана Іванюшына: Эдкэмпілі, эдкэмпім і будзем эдкэмпіць!

Цэлы год педагагічная супольнасць чакала Эдкэмпу, а ён скончыўся. Так хутка, что не паспелі надыхацца!
Што для мяне Эдкэмп сёння? Месца, дзе я - свая сярод сваіх!

Ведаем свае правы: Мяне чакае допыт. Да мяне прыйшлі з вобшукам. Што рабіць?

ТЭРМІНОВЫ прыём інфармацыі і тэрміновае кансультаванне ў выпадку затрыманняў:
+375 29 54338 66 (у тым ліку Viber), @ViasnaSOS (тэлеграм), +375 17 394 63 11, +375 17 377 55 40, тэлеграм-бот.

Размова пра якасць вучэбных праграм, ЦТ, ролю і сучасныя тэндэнцыі развіцця адукацыі.

Сёння, калі сродкі масавай камунікацыі тэму адукацыі збольшага ігнаруюць, у нас адзінае выйсце - самім станавіцца рупарамі і даносіць да грамадства сваё бачанне будучыні краіны, якую і фармуе школа. Прапануем пазнаёміцца з адукацыйным блогам Сяргея Даніленкі.

Асновы прадпрымальнасці і прадпрымальніцкай дзейнасці. Дапаможнік для вучняў гуманітарнага ліцэя

У эксперыментальным дапаможніку разглядаюцца найважнейшыя паняцці рынкавай эканомікі, апісваюцца базавыя правілы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусі і Польшчы. Прапануюцца кантрольныя пытанні і заданні, якія дазваляюць ацаніць узровень разумення старшакласнікамі агульных праблем функцыянавання рынкавай эканомікі, фінансавага і працоўнага рынкаў, а таксама існуючых магчымасцяў праяўлення прадпрымальніцкай ініцыятывы.

Старонкі