Метадычны летнік у Альхоўцы
З першымі промнямі лютаўскага сонца сапраўдных настаўнікаў пачынае цягнуць у Альхоўку. Зусім хутка будзе абвешчаны набор у 30-ты юбілейны метадычны летнік Альхоўка-2019.
З першымі промнямі лютаўскага сонца сапраўдных настаўнікаў пачынае цягнуць у Альхоўку. Зусім хутка будзе абвешчаны набор у 30-ты юбілейны метадычны летнік Альхоўка-2019.
Анатоль Аўсейчык — звычайны сельскі настаўнік і надзвычай цікаўны па сваёй натуры чалавек. Нядаўна прага да ўсяго новага дапамагла яму трапіць на адронны калайдар і павучыцца ў Навуковай школе для настаўнікаў фізікі ў СЕRN (Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў у Жэневе).
Звычайна настаўнікі задаюць вучням напісаць сачыненне "Як я правёў канікулы". Але ж і самім ёсць чым пахваліцца.Тым больш, што інфармацыйнае грамадства дазваляе не пісаць доўгія тэксты, а зрабіць сваё апавяданне ў форме фотарэпартажа.
"Дарагія калегі-ментары, паважаныя студэнты дыстацыйнага курса 2017/18 навучальнага года, прыміце шчырую падзяку за цікавыя і карысныя матэрыялы, якія вы размяшчалі на платформе moodle, за вашы эсэ, цікавыя пытанні і грунтоўныя адказы, за вашы ўрокі, якія ўяўляюць сабой першыя больш-менш удалыя спробы выйсці за межы традацыйных падыходаў ў вобласць новай эфектыўнай адукацыйнай практыкі. Без вашых матэрыялаў гэтай кнігі проста не было б. Так што можна лічыць, што ў дадзенага дапаможніка калектыўны аўтар – каля сотні ментараў і студэнтаў." Аўтары.
"Як настаўнікі, мы шукаем розныя спосабы эфектыўнага навучання, чакаем, што нехта дасць нам рашэнні, якія заўсёды апраўдваюцца. Мне ўдалося знайсці адзін такі спосаб. Гэта прапанова выбару для вучняў. Выбар -- гэта «чароўная палачка» ў навучанні, на якую часта забываюцца, а ён можа быць карысны ў кожны момант працэсу навучання", -- Данута Стэрна.
А можа купалаўская Паўлінка - гэта маладая Беларусь, якая стаіць перад выбарам? Чаму інфармацыя, пададзеная ў выглядзе гісторыі, найлепш успрымаецца? Як працаваць са стэрэатыпамі? Чаму бывае, што "па вушах цякло, а ў могз не папала"? Галіна Сухава, Ларыса Валынец, Таццяна і Сяргей Фадзіны разважаюць пра тое, як трэба вучыць дзяцей у інфармацыйным грамадстве.
Што трэба разумець пад найлепшымі школьнымі практыкамі? Як зрабіць школу эфектыўнай? Ці можна знайсці агульную мову з бацькамі? І як можа дапамагчы ў гэтым кінаклуб? Пра ўсё гэта ішла гаворка падчас другой педагагічнай неканферэнцыі ЕdСаmр Bеlаrus — 2018, дзе настаўнікі самі галасавалі за ідэі і тэмы, якія яны жадаюць абмеркаваць са сваімі калегамі.
Настаўніца пачатковых класаў Святлана Іванюшына прысвяціла верш сваёй любімай працы і таму, што ёй перашкаджае.