Як сям'я з Маладзечна чатыры разы пісала заявы на беларускамоўнае навучанне і ні адну з іх не задаволілі
Актывісты ў Маладзечне збіраюць подпісы за тое, каб у школах горада адкрылі беларускамоўныя класы. Як ставяцца маладзечанцы да такой ініцыятывы? Што кажуць у школах бацькам, калі адмаўляюць у беларускамоўным класе? І якія справы з беларускамоўным навучаннем у рэгіёне?



