Метадычны дапаможнік

Гульня па творах М.Гарэцкага і Э.М. Рэмарка

Гульня «Разумнікі і разумніцы» па творах Максіма Гарэцкага «На імперыялістычнай вайне» і Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце без пераменаў». Распрацаваная настаўніцай Славянскай гімназіі (Бабруйск) Вольгай Рудай.

Амерыканскія школьнікі гавораць па-беларуску

Амерыканскія школьнікі гавораць па-беларуску

19 – 20 жніўня 2006 году ў Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай адукацыі ў школе. Напрацягу двух дзён настаўнікі дзяліліся з калегамі сваім досведам, абмяркоўвалі перспектывы. Але сапраўдным цвіком канферэнцыі сталі запрошаныя эксперты. На гэты раз у якасці экспертаў выступалі звычайныя амерыканскія школьнікі: 13-гадовы Светавіт і 12-гадовы Славамір.

Інтэрактыўная гульня Гандаль

Удзельнікі сядаюць у кола. Вядоўца ў сярэдзіну кола выстаўляе загадзя падрыхтаваныя пластыкавыя кубачкі. Кубачкі маюць налепкі ў выглядзе трох розных фігурак (напрыклад, квадрат, трохкутнік і круг). У кожным з кубкаў розная колькасць нарэзаных каляровых паперак – грошай. Зялёныя – вартасцю 500 адзінак, Чырвоныя – 200, Сінія – 100. Але ў кубках з аднолькавымі фігуркамі аднолькавыя сумы грошай (пра гэта не гаворыцца)...

Расія

Уладзімір КоласАртыкул Уладзіміра Коласа – дырэктара Беларускага гуманітарнага ліцэю, напісаны пасля ўдзелу ў Расійскай канферэнцыі развіцця Грамадскіх Школьных Фондаў. Аўтар апісвае кірункі рэформы і стан, ў якім знаходзіцца адукацыя ў Расіі сёння. Артыкул напісаны ў жанры публіцыстыкі, таму чытаецца лёгка, не губляючы пры гэтым інфарматыўнасці. Артыкул цалкам

Рэформа адукацыі

Жыццё ў наш час мяняецца вельмi хутка. І навучыцца хутка рэагаваць на новыя патрэбы і праблемы немагчыма, калі працэс адукацыі ізаляваны ад жыцьця школьнымі сценамі. Таму школа робіцца больш адкрытай для зменаў. У дадатак сусветныя працэсы глабалізацыі, падзелу рыка працы патрабуюць уніфікацыі адукацыйных сістэм розных краінаў. Паглядзеўшы на суседзяў, можна даволі дакладна спрагназаваць, якая рэформа нас чакае.

Карысныя матэрыялы для развіцця крытычнага мыслення

Сцэнары можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння мясцовых канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, розных аспектаў крытычнага мыслення. Аўтар - польская метадыстка Уршуля Малек.

Старонкі