Дзейнасць

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Галоўны прынцып EdCamp — «дай, калі можаш, вазьмі — калі хочаш». Падчас ЕdСаmр — 2018 педагогі чыталі казкі на новы лад, інтэрпрэтавалі тэксты, развівалі навыкі крытычнага мыслення, складалі газетныя загалоўкі, паглыбляліся ў свет кіно, гулялі ў настольныя гульні, слухалі школьніка Колю, які расказваў пра біткойны і блокчэйн, ладзілі фізічныя эксперыменты і нават танцавалі

Распачаўся сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі"

Сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі" пачаўся! Сёлета мы атрымалі 175 заявак з чатырох краін. Праз конкурс адабралі 107 чалавек, хаця планавалі набраць 70.

Украінскі EdCamp-2018. Вучымся і вучым.

Украінскі EdCamp праходзіць пад дэвізам «Будуем супольнасць адказных настаўнікаў!» Яны сваіх удзельнікаў называюць агентамі змен, або белымі варонамі. Чацвёрты нацыянальны EdCamp нават распачаўся з дэманстрацыі кліпа, дзе белыя вароны спяваюць песню.

EdCamp Belarus-2018 адбудзецца ў кастрычніку. Пачынаем падрыхтоўку!

Другая нацыянальная неканферэнцыя EdCamp Belarus адбудзецца 13—14 кастрычніка ў Мінску. Настаўнікам вельмі важна, каб менавіта беларусы зрабілі свой унёсак у паляпшэнне адукацыі сваёй краіны. Запрашаем далучацца да арганізацыі і падтрымкі гэтай падзеі.

Нацыянальная школа будучыні: свабода, тэхналогіі, беларуская і ангельская мовы

Першае Таварыства беларускай школы было створанае ў 1921 годзе. І вось ужо амаль стагоддзе праблема пабудовы нацыянальнай сістэмы адукацыі застаецца актуальнай і нявырашанай.

Старонкі