Нацыянальная адукацыя і выхаванне

«Народныя казкі для дзетак»

Інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.

УЛАДЗІМІРУ КОЛАСУ – 60

КОЛАС Уладзімір – лідэр беларускай творчай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, педагог. Чалавек з багатай біяграфіяй, доўгім спісам заслугаў і здзяйсненняў. Але галоўная яго заслуга – сотні таленавітых выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

ДРОКІНА Галіна

ДРОКІНА Галіна: метадыст, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі № 1 г. Маладзечна. Лаўрэат (2-е месца) Усебеларускага конкурса «Крыштальны журавель» 2000 г. У 2007 годзе стала пераможцай у конкурсе Таварыства беларускай школы сярод беларускамоўных настаўнікаў «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».

Пастанова Асамблеі ТБШ і Нацыянальнай канферэнцыі «Пострэформавы стан беларускай адукацыі»

У Мінску 24 верасня адбылася VІІІ справаздачна-выбарная асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» і нацыянальная канферэнцыя «Пострэформавы стан беларускай адукацыі». У іх паўдзельнічалі педагогі і бацькі дзяцей з розных адукацыйных устаноў Беларусі.


План школьнай экскурсіі “ШЛЯХ ДА КУРАПАТАЎ”

Аўтар: Сяменчык Настасся Мікалаеўна, г. Мінск.
Урок-экскурсія па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.

«Музей як рэсурс даследчай і праектнай працы ў школе»

Матэрыялы з досведу
Даслала Галіна Скарына ( гімназія г. Белаазёрска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прапанаваныя матэрыялы - вынік працы на базе музея «Лянок» за апошнія пяць гадоў.


«Што я ведаю пра Барысаўшчыну»

Cцэнар краязнаўчага конкурсу

Даслала Галіна Сыраежкіна (СШ 17 г. Барысава) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэты конкурсу: фарміраванне асобы грамадзяніна, які ашчадна ставіцца да прыроды і сацыякультурных каштоўнасцяў Радзімы, адказвае за шлях роднага краю. Класы: 8–11.

«Першая сусветная вайна на Беларусі»

Відэаролікі па выніках экспедыцый

Даслаў Міхаіл Петух (Вілейскі раённы цэнтр пазашкольнай работы, турысцкі клуб “Чарапашкі”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэтавая аўдыторыя: дзеці, настаўнікі, краялюбы і краяведы, гісторыкі, вайскоўцы, турысты, музейныя работнікі, работнікі культуры, філолагі, літаратары, проста неабыякавыя людзі.

«Вучэбна-метадычны комплекс па краязнаўстве для навучальных устаноў раёна»

Матэрыялы адукацыйнага праекта
Даслаў Ігар Пракаповіч (пастаўская САШ № 1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Для заняткаў з вучнямі на факультатывах, гуртках, курсах па выбару. Можа выкарыстоўвацца для заняткаў з групамі дарослых, а таксама для самастойнага вывучэння гісторыі, геаграфіі і культуры Пастаўскага раёна.

Старонкі