Нацыянальная адукацыя і выхаванне

“Луна – вёска наднёманскіх легендаў”

Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць.

Слайд-шоў «Рукатворная спадчына-2010»

«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных армёствах Беларусі.


Навучальны фільм «Печка»

Навучальны фільм па выніках моладзевага летніка «Рукатворная спадчына» паказвае, як зрабіць летнік карысным і цікавым. Удзельнікі пабудавалі традыцыйную цагляную печку і правялі майстар-класы па рамёствах Беларусі і Польшчы.
ГА «Адукацыя без межаў", вёска Дунаева, Капыльскі раён.

Фотапраект «Беларуская школа ў Вільні"

Валерыя Бандарэнка, Ганна Падвіцкая, belintellectuals.eu
Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе фотапраект, прысвечаны беларускай школе імя Ф.Скарыны ў Вільні.
Мы рабілі гэты праект у межах выніковага задання па курсу «Практыка фатаграфіі", які выкладае Андрэй Лянкевіч. Ідэя зрабіць фотарэпартаж менавіта з беларускай школы імя Ф.Скарыны ўзнікла амаль адразу. Падалося вельмі цікавым і карысным паказаць, чым і як жыве беларуская школа ў Вільні, распавесці пра яе вучняў, настаўнікаў.

ПЕТУХ Міхась

ПЕТУХ Міхась – кіруе дзіцячым турысцкім клубам “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пры Вілейскім аддзеле адукацыі амаль 20 год. Актыўна ўдзельнічае ў працы па аднаўленню помнікаў прыроды і гісторыі на тэрыторыі Вілейскага раёна, стварае прэзентацыіі вандровак.

Гаравы Лявон

ГАРАВЫ Лявон  – Настаўнік, актывіст грамадcка-палітычнага руху. Абіраўся дэпутатам райсавету. 23 гады настаўнічаў, з іх 18 гадоў быў дырэктарам школы ў Гарадоцкім раёне. За актыўную дзейнасць у дэмакратычных арганізацыяй у жніўні 2005-га быў звольнены з працы. Жыве ў Гарадку.

Старонкі