Нацыянальная адукацыя і выхаванне

Праграмы ТБШ

Сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі РГА «Таварыства беларускай школы» правяло:
Конкурс творчых вучнёўскіх прац «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…». 1999 г. (35 пераможцаў атрымалі льготныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку, 15 з іх – у Балгарыю і Чэхію. Больш за 600 вучняў ганараваны падарункамі і граматамі).
Конкурс на лепшую беларускую вясковую школу “Захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны” (узнагароджана 50 школ рэспублікі), 2000 г. Сумесна з ТБМ.

Нацыянальнае выхаванне і мультыкультуралізм


Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Германіі, зараз выкладчык нямецкай мовы і СМК Беларускага гуманітарнага ліцэя.
Наяўнасць у мове пэўнага слова адчыняе спраты ментальнасці народа і нават сацыяльных з’яваў… У шырокім сэнсе канцэпцыя нацыянальнага выхавання базуецца на шматлікіх складніках: палітычнай гісторыі, эканамічных адметнасцях, мове, міфах, маральных каштоўнасцях, эстэтычных ды этычных ідэалах. Гэта павінна свядома закладацца на адпаведных занятках… Артыкул цалкам…

Этнашкола, этнасад

З добрых думак, што мы кінем на сваім дзірване
Будзе ўнукам нашым жніва – доля, панаванне.
Янка Купала


У школе, пра якую я мару, настаўнік – гэта перш за ўсё, праваднік і дарадца ў пазнаванні свету, у фарміраванні і развіцці духоўнасці вучня, здольны падрыхтаваць яго да дыялогу з іншым чалавекам.
Гэта школа, якая ў сваіх мэтах кіруецца хрысціянскімі і агульначалавечымі каштоўнасцямі. Яна дапамагае вучням у аднаўленні і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, падтрымлівае беларускую мову, нацыянальныя і сямейныя традыцыі.

Старонкі