Нацыянальная адукацыя і выхаванне

ІХ Асамблея РГА «Таварыства беларускай школы»

Адбылася ІХ Асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы». Яна складалася з дзвюх частак: справаздачна-выбарнай і навукова-метадычнай.

Чаму «алігарх» Сапега хацеў, каб Статут ВКЛ быў даступны большасці?

Добра наладжанае выхаванне і адукацыя новых пакаленняў дае грамадству шанец для паспяховага развіцця і росквіту. І, наадварот, краіна без паспяховай нацыянальнай школы не мае будучыні.

Статут ТБШ

Прыняты Устаноўчай Асамблеяй Таварыства беларускай школы 22 сакавіка 1996 года.
Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 30 жніўня 1996 года.
Пасведчанне аб рэгістрацыі №0760.

«Два на два»: Рэпрэсіі супраць нязломных выкладчыкаў

У студыі — нядаўнія выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Іна Соркіна і Ігар Кузьмініч. Гутарка пра прычыны рэпрэсій, а таксама спроба адказаць на пытанне, чаму гэта адбываецца менавіта ў Гродне.

Магчымасць бацькам вучняў удзельнічаць у жыцці школы: практычны агляд праўных актаў

Дакументы, якія ствараюць магчымасць бацькам удзельнічаць у жыцці ўстаноў адукацыі. Падрыхтаваў і прэзентаваў на Нацыянальным бацькоўскім сходзе Ігар Кузьмініч.

Нацыянальны бацькоўскі сход патрабуе рэальнага забеспячэння права вучыцца па-беларуску

Упершыню за апошнія паўтара дзесяцігоддзя прайшоў Нацыянальны бацькоўскі сход. Бацькі дамагаюцца рэальнага, а не фармальнага забеспячэння права вучыцца па-беларуску на ўсіх ступенях навучання – ад дзіцячага садка да ВНУ.

Мовай тваёй жыву!

Міхась Булавацкі

23 школьнікі розных класаў з розных гарадоў і вёсак сядзяць ва ўніверсітэцкай аўдыторыі, думаюць і нешта пішуць. Што адбываецца? – Ідзе працэс «беларусізацыі».
Гэтыя школьнікі сабраліся на «Беларускае пяціборства». Яны маюць высокія адзнакі па беларускай мове і звыклі лічыць, што гэтай мовай больш-менш прыстойна валодаюць. Ім прапануецца развязаць нескладаную матэматычную задачу і адказаць на пытанні з фізікі. І раптам (!) яны ўсведамляюць, што для выказвання сваіх думак у іх не хапае слоў.

«Беларускі дзіцячы фальклор»

folk-by.16mb.com

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.

Старонкі