Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.05.2009

Фан-клуб беларускага року можа прыехаць і ў вашую школу.
Фан-клуб беларускага року “Будзьма свабоднымі” працягвае сустрэчы па рэгіёнах Беларусі.
Паспяхова прайшлі сустрэчы ў Магілёве, Гродне, Віцебску, Наваполацку. 
У межах сустрэч адбываюцца дыскусіі на музычныя тэмы. Аўтары кніг “Праз рок-прызму” і “222 альбомы беларускага року” Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй прэзентуюць свае выданні. Вітаўт Мартыненка і Анатоль Мяльгуй знакамітыя музычныя крытыкі. Пра беларускі рок пішуць з пачатку 80-ых гадоў. Іх першая кніга “Праз рок-прызму” выйшла у 1989 годзе у ЗША. “222 альбомы беларускага року” – працяг іх першай кнігі (без аніякіх паўтораў). Выданне уяўляе сабой энцыклапедыю беларускай музыкі, бо праз выданьне альбомаў можна прасачыць гісторыю айчыннага року. Кніга расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША, Польшчы, Расіі, Францыі, Нямеччыне і Вялікабрытаніі і іншых краінах ад 30-х гадоў да нашых дзён.
Усім наведнікам ў падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад фан-клуба “Будзьма свабоднымі”. Беларускія барды Андрэй Плясанаў і Тацьцяна Беланогая знаёмяць аматараў са сваёй творчасцю.
Наступныя сустрэчы пройдуць:
22 мая. Брэст. 18.00. вул. Маладагвардзейская, 14/1 (кафэ-бар “Вектар”)
24 мая. Орша. Музей У.Караткевіча. (вул. Леніна,26). 18.00.
26 мая. Гомель. Вул. Палесская, 52 ( управа АГП). 18.00
Уваход вольны! Даведкі: 6490888
Запрашайце, прыедзнм і да вас.
Нагадаем, што Фан-клуб беларускага року гэта нефармальнае аб’яднанне, створанае Беларускай Музычнай Альтэрнатывай (www.belmusic.org), для аб’яднання аматараў беларускай музыкі з розных куткоў Беларусі з мэтай папулярызацыі айчыннай музычнай культуры.


16.05.2009

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае беларусістаў

ЕГУ працягвае набор студэнтаў на бакалаўраўскю праграму “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту Навучанне ў ЕГУ”, якая ўключае:


* авалоданне дзьвюма еўрапейскімі мовамі;

* фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;

* грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва;

* магчымасць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні;

* атрыманне дыплома літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Еўропе;

Бакалаўрская праграма “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту (Вільня) была распрацавана з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да выпускнікоў гістарычных факультэтаў універсітэтаў Еўропы. Яна дае грунтоўныя веды па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў галіне сацыяльнай, культурнай і гістарычнай антрапалогіі і іншых гуманітарных дысцыплін.



16.05.2009

Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу).
Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу – эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.
“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае.

16.05.2009

Вінцук Вячорка: Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротамі...
Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу).
Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу – эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.
“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае. Імёнаў аўтараў падручніка не падаю: абодва яны харошыя ды нацыянальна сьведамыя людзі даволі шаноўнага ўзросту. У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача – замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму.
Усё звычайна. Вось сказы.
-  Люба коратка ахарактарызавала кожнага студэнта, чые заявы разгляд… прафком. (А.Васілевіч)
- Забеліна, як і Васіліна цяпер, прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцк… МТС.
- (Т.Хадкевіч) РБУ дарожн… вядзе свой рамонт – адвечную работу. (С.Басуматрава)
- Саўнарком засяд… позна, гадзін да адзінаццаці. (Іван Шамякін)
- “Зямлянку” – зімнюю элегію – спяв… камроты Весялоў. (А.Пысін)
- Фінал розыгрышу кубка чэмпіёнаў па ручному мячу сярод клубных каманд Еўропы выйгр… спартсмены Мінск… СКА. (“Звязда”)

Што ж беларускае дзіцё пачатку XXI стагодзьдзя вычытала ў гэтых сказах і ў выніку напісала? *** …

12.05.2009


Прапануем вам прачытаць і скарыстаць на сваіх занятках аповед пра гісторыю жыцьця, навуковую і грамадскую дзейнасць астранома з Віленскага універсітэта Марціна Пачобута, надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (zip, 608 КБ)

Паводле pawet.net

12.05.2009


Артыкул «Марцін Пачобут-Адляніцкі"

Прапануем вам прачытаць і скарыстаць на сваіх занятках аповед пра гісторыю жыцьця, навуковую і грамадскую дзейнасць астранома з Віленскага універсітэта Марціна Пачобута, надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (zip, 608 КБ)

Паводле pawet.net




12.05.2009

Стажыроўкі для студэнтаў у Швейцарыі

Швейцарскі ўрад ладзіць стажыроўкі для замежных студэнтаў у Швейцарыі.


Да ўдзелу ў стажыроўках запрашаюцца студэнты ўсіх краінаў свету, якія маюць ступэнь бакалаўра і жадаюць працягваць навучанне ў Швейцарыі. Некаторыя студэнты маюць шанец атрымаць грант.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасня 2009 году.

Болей падрабязную інфармацыю (пра галіны навучаньня) і форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.mladiinfo.com/master/swiss-government-scholarships-for-foreign-students-switzerland.html

Паводле рассылкі belngo.info




11.05.2009

Стыпендыяльная праграма Лэйна Кірклэнда

Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца абмен польскім досведам у галіне сістэмнай трансфармацыі ў межах гадавой постдыпломнай адукацыі ў польскіх ВНУ, дапоўненай стажыроўкамі ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях (ад двух да чатырох тыдняў).
Стыпэндыя прызначаная для асобаў з краін былога СССР.

Месца правядзення праграмы: універсітэты ў розных гарадох Польшчы.


Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца:

– лідэры няўрадавых грамадскіх арганізацыяў,

– прадпрымальнікі,

– журналісты,

– эксперты, палітыкі,

– выкладчыкі ВНУ.

Заяўнікі мусяць валодаць польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе слухаць лекцыі і семінары альбо ведаць англійскую мову; мець досвед працы мінімум два гады; быць ва ўзросце да 35 год (у выключных выпадках да 40 год); мець вышэйшую адукацыю.




11.05.2009

Праграма навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах

Нідэрландскі Фонд падтрымкі “Лібэртас” (Libertas Support Fund) прапануе праграму навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах.


Умовы ўдзелу:

– валоданне англійскай мовай;

– заангажаванасць у палітычным, грамадскім жыцці Беларусі;

– узрост да 35 гадоў.

Каб падаць заяву, неабходна запоўніць анкету, сабраць неабходныя дакументы, якія падцвяржаюць факт папярэдняга навучання ў ВНУ, прайсці тэст на валоданне англійскай мовай TOEFL.

Падрабязная інфармацыя ды анкета — у файлах Mandatory_Netherlands.pdf і Application_Form.xls, а таксама на сайце www.nuffic.nl/international-students/scholarships/asia-africa-latin-america-and-eastern-europe/libertas-support-fund


Паводле рассылкі belngo.info




09.05.2009


Арыгінальныя артыкулы беларускага этнаастранома, выпускніка фізічнага факультэта БДУ, магістра гісторыі Цімафея Авіліна пра народныя назвы сузор'яў будуць карысныя не толькі настаўнікам астраноміі і краязнаўцам, але і ўсім, каго цікавіць жывая народная спадчына. Інтэрв'ю з аўтарам чытайце на старонцы Радыё Свабода.


Плеяды (doc, 30 КБ)


Млечны Шлях (doc, 39 КБ)

Старонкі