Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.06.2009

Замежныя стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў

Славацкая арганізацыя Pontis Foundation традыцыйна прапануе інфармацыю пра навуковыя і адукацыйныя праграмы за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць беларусы.
Славацкія калегі спадзяюцца, што беларускія студэнты, навукоўцы і супрацоўнікі выкарыстаюць магчымасьць стаць часткай міжнароднай акадэмічнай супольнасці і актыўна фармаваць дыскусію пра новы погляд на будучыню краіны.

Прапануем пазнаёміцца з бюлетэнем Фонда Понтыса на англійскай мове, змешчаным па адрасе http://arche.by/by/14/300/592/.

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Навучальныя візіты ў Польшчу

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд „Барусiя”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і Фонд «Асвета для дэмакратыі» запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны і некаторых рэгіёнаў Расіі на навучальныя візіты ў Польшчу.

Падчас візітыў удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з універсытэцкімі асяродкамі і няўрадавымі арганізацыямі, сустрэцца з лідэрамі грамадскага жыцьця Польшчы, удзельнічаць у лекцыях, трэнінгах, семінарах і культурных мерапрыемствах.

Патрабаванні да кандыдатаў:

-студэнты ад 18 да 21 году ўключна, якія вылучацца дасягненнямі ў навуковай і грамадскай дзейнасці ў сваім асяроддзі.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 1 ліпеня.

Заяўкі дасылаць на эл.адрас nabor2009@studytours.pl.

шая інфармацыя размешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.studytours.pl/

Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Хто паедзе ў Літву?

Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных спраў Літвы да тысячагоддзя краіны.

Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, з якіх трэба абраць правільны.

Знаўцы гісторыі Беларусі змогуць лёгка адказаць на пытанні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш.

Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвы, чакае чатырохдзённая вандроўка ў гэтую краіну на дваіх.

Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытаньні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных спраў.

Апошні тэрмін – 15 ліпеня.

Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt

Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны




06.06.2009

Права на беларускую мову: юрыдычная школа ў Мінску

Таварыства беларускай мовы пачынае юрыдычную школу «Ведаем свае правы». Яна прызначаная для тых грамадзянаў, якiя хочуць адстойваць сваё права паўнавартасна выкарыстоўваць у жыццi беларускую мову, але не ведаюць, як гэта рабiць найбольш правільна, у адпаведнасцi з дзейсным заканадаўствам. Напрыклад, як дамагчыся выхавання дзiцяцi ў беларускамоўным садку i школцы, цi як атрымаць адказ ад чыноўнiкаў па-беларуску.


Юрыдычная школа будзе складацца з двух этапаў — тэарэтычнага, падчас якога юрысты распавядуць тонкасцi заканадаўства ў сферы рэгулявання моваў, i практычнага, на якiм будуць прааналiзаваныя жыцьцёвыя сытуацыi. Слухачоў курсаў навучаць, як правiльна пiсаць звароты, лiсты і скаргi ў абарону сваiх моўных правоў. Прыканцы арганiзатары плануюць правесцi «круглы стол» на тэму «Нашыя прапановы па паляпшэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь адносна функцыянавання дзяржаўнай беларускай мовы».

Усе семiнары i навучанне — цалкам бясплатныя і будуць праходзіць штоаўторак на сядзiбе «Таварыства беларускай мовы» (Мінск, вул. Румянцава, 13). Тэарэтычныя заняткі пройдуць да пачатку лiпеня, практычныя — да верасня.
Паводле рассылкі belngo.info




06.06.2009


Старшыня Аб’яднання Бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову – АБ-БА Барбара Пякарская і настаўніца беларускай мовы – Аліна Ваўранюк – узнагароджаныя сёння медалямі “Заслужаны дзяяч польскай культуры”.
Узнагарода прызнана за вялікія дасягненні ў развіцці польскай культуры, асабліва ў спрыянні развіцця шматкультурнага дыялогу на Падляшшы. Медалі ад імя міністра культуры і нацыянальнай спадчыны – Богдана Здраеўскага уручыў чалец управы маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства – Мячыслаў Казімеж Башко.
Зараз у Ваяводскім Асяродку Анімацыі Культуры праходзіць прэзентацыя творчасці дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку.
Паводле Радыё Рацыя.


04.06.2009


Прапануем вашай увазе кароткі тлумачальны слоўнік па астраноміі, складзены паводле «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» А.І. Болсуна і Я.Н. Рапановіча.


Спампаваць тлумачальнік (doc, 192 КБ)


Паводле сайтаАструм 8




04.06.2009


Кароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў

Прапануем вашай увазе кароткі тлумачальны слоўнік па астраноміі, складзены паводле «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» А.І. Болсуна і Я.Н. Рапановіча.


Спампаваць тлумачальнік (doc, 192 КБ)


Паводле сайтаАструм 8




02.06.2009

Вучоба ў Вышэйшай школе права ў Рызе
Навучанне аплочваецца Інстытутам Адкрытае Грамадства (Open Society Institute). У асобных выпадках арганізатары аплочваюць не толькі навучанне, але і пражыванне, кошты дарогі і дадатковыя выдаткі на вучобу. Кандыдаты мусяць выдатна валодаць англійскай мовай.
Дадатковая інфармацыя і форма заяўкі на старонцы http://www.rgsl.edu.lv/index.php?option=com_content&task=view&id=378&Itemid=104
Апошні тэрмін падачы заявак 8 чэрвеня.



02.06.2009

Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы
Кандыдатамі могуць быць студэнты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў, адлічаныя па палітычных матывах, а таксама тыя, каму па палітычных прычынах не дазволілі распачаць і працягваць вучобу ў Беларусі.
Веданне польскай мовы не з'яўляецца варункам атрымання стыпендыі, але пажадана веданне і англійскай мовы. Для падрыхтоўкі кваліфікаваных стыпендыдатаў да вучобы будзе праведзены інтэнсіўны двухмесячны курс польскай мовы, гісторыі і культуры.
Заяўкі прымаюцца да 20/06/2009.
Вынікі аб залічэнні на праграму будуць вядомыя не пазней за 15 ліпеня.
Кантактная інфармацыя e-mail: bialorus.studium@uw.edu.pl Тэлl.: 022 55 21 888, факс: 022 55 21 887
Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.studium.uw.edu.pl/?id=91
Паводле сайта www.adukacyja.info



29.05.2009

Міжнародны праект “Belarus Inside-Out” шукае творчых людзей


Праект “Belarus Inside-Out” мае мэтай даследаваць, прааналізаваць ды крытычна раскрыць сапраўдную рэчаіснасць беларускага жыцця праз творчую супрацу беларускіх і замежных удзельнікаў.


Каардынатары праекту запрашаюць маладых аўтараў, мастакоў, фатографаў і журналістаў зь Беларусі, Германіі, Чэхіі ды іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы далучыцца да праекту.


Асноўны этап праекту распачнецца ў жніўні 2009 году. Цягам 10 дзён, з 14-га да 23-га жніўня, усе ўдзельнікі збяруцца разам, каб абмеркаваць свае ідэі і прадставіць напрацоўкі, пасля чаго ўдзельнікі ў групах па два чалавекі раз'едуцца на тыдзень па ўсёй краіне для збірання матэрыялаў. У захапляльным падарожжы беларус і замежнік (менавіта такім будзе склад творчых груп) будуць працаваць разам над асобнай тэмай. Па заканчэнні вандроўкі ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, каб падзяліцца атрыманым досведам і ўражаннямі.


Увесь здабыты матэрыял будзе выдадзены ў дзвюхмоўным часопісе, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і іншых краінах Еўропы.


А ў студзені 2010 г. адбудзецца прэзентацыя вынікаў праекту ў Берліне.


Апошні тэрмін падачы заявак: 11 чэрвеня 2009 г.


Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://generation.by/news2921.html



Старонкі